Что знает молодежь о ВИЧ-инфекции

d7kbmkiwkaecdlrВось ужо 31 год 1 снежня служыць напамінам пра неабходнасць спыніць глабальнае распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі. СНІД, які зусім нядаўна называлі ‘‘чумой XX стагоддзя’’, застаецца адной з самых небяспечных і малавывучаных хвароб і ў XXI стагоддзі.
Што ведае моладзь пра яе – у нашым апытанні:
Юлія, 28 гадоў:
— СНІД – гэта захворванне, якое ў сапраўдны момант не лечыцца. Ад яго гіне імунная сістэма чалавека, і любая хвароба, нават звычайная прастуда, можа стаць смяротнай. Перадаецца СНІД праз кроў або пры палавым кантакце. Даведацца, заражаны ты ці не, можна ў любой паліклініцы: здаецца аналіз крыві з вены. Дарэчы, зрабіць гэта можна ананімна.
Вячаслаў, 20 гадоў:
— Гэта імуннае захворванне. Я толкам не ведаю, але лічу, што заразіцца можна праз парэзы або фізічны кантакт.
Вадзім, 22 гады:
— СНІД з’яўляецца апошняй стадыяй ВІЧ-інфекцыі. Наколькі я ведаю, заразіцца можна пры палавым кантакце, пры пераліванні крыві ад заражанага донара, а таксама ад маці да дзіцяці. Каб даведацца, ці не хворы ты на СНІД, можна зрабіць экспрэс-тэст.
Аліна, 18 гадоў:
— СНІД – гэта сіндром, і ён не перадаецца. Перадаецца ВІЧ-інфекцыя. Заразіцца можна праз палавы кантакт, праз кроў або ад маці да дзіцяці. А праверыцца лёгка: у любой паліклінніцы можна зрабіць аналіз.
Сяргей, 32 гады:
— СНІД – гэта сіндром зніжэння імунітэту на фоне ВІЧ-захворвання. Спосабы заражэння: палавы, з крывёю, праз ранкі і мікратрэшчыны, праз слізістыя (калі ёсць парушэнні іх цэласнасці). Самы верны спосаб даведацца, ці не хворы ты,— гэта здаць аналіз крыві.
Дзіяна, 29 гадоў:
— СНІД – гэта невылечная хвароба. Шляхоў заражэння некалькі: палавы кантакт, цяжарная жанчына можа заразіць сваё дзіцяці, праз кроў. А праверыцца вельмі проста: здаць аналіз у бальніцы.
Мяркуючы па адказах, у сваёй большасці мо­ладзь ведае, што такое СНІД і што трэба рабіць, каб, не заразіцца ВІЧ.
Зрабіць аналіз на ВІЧ-інфекцыю можна бясплатна ў Докшыцкай ЦРБ.

Пыталася Вольга Капская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *