Поздравление с 2020 годом!

img_0452Дарагія жыхары раёна!

Віншуем вас з надыходзячым 2020 годам!
Новы год – гэта час радасных чаканняў і светлых надзей. Няхай ён ажыццявіць вашы самыя запаветныя мары, прынясе новыя дасягненні і падарыць як мага больш светлых і шчаслівых дзён.
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто паспяхова працаваў на дабрабыт роднага раёна, унёс адчувальны ўклад у поспех нашай агульнай
справы.
Ад усёй душы жадаем вам, паважаныя землякі, моцнага здароўя, шчасця, дабра. Няхай сагравае вас цяпло сэрцаў блізкіх, дарагіх вам лю­дзей, а вашымі спадарожнікамі заўсёды будуць поспех і ўдача.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

Дарагія землякі

Сардэчна віншую вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
З гэтымі цудоўнымі, асабліва радаснымі святамі звязаны ўсе нашы надзеі і патаемныя жаданні.
Ад душы жадаю вам ажыццяўлення таго, да чаго вы маеце імкненне ў жыцці, чаму прысвячаеце сваю працу, здольнасці і таленты.
Няхай 2020 год прынясе ў вашы сем’і, у кожны дом мір, узаемаразуменне, любоў, дабрабыт і ўдачу.
Нязменных поспехаў вам ва ўсім, моцнага здароўя, добрых падзей і шчасця.
Ваш дэпутат
Уладзімір Андрэйчанка,
Старшыня Палаты
прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *