Кубок вновь у команды РУП ЖКХ Докшицы-коммунальник

РУП ЖКГ ‘‘Докшыцы- камунальнік’’ – пераможца спартакіяды 2019, 2020.

РУП ЖКГ ‘‘Докшыцы-
камунальнік’’ – пераможца спартакіяды 2019, 2020.

У мінулую суботу прадстаўнікі працоўных калектываў і зборныя сельсаветаў Докшыччыны сабраліся на гарадскім стадыёне, каб пазмагацца ў летніх відах спорту.

На пачатку мерапрыемства вынікі круглагадовай спартакіяды за 2019 год падвёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Кавалёнак.

– Тое, што спартакіяда карыстаецца папулярнасцю у мясцовых жыхароў даказвае вялікая колькасць прысутных на стадыёне і сёння, – сказаў Алег Анатольевіч. – Канечне, не ўсе будуць першымі, але зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і добрага настрою атрымае кожны, бо, у першую чаргу, спартыўныя спаборніцтвы – гэта выдатны адпачынак.

Па выніках мінулага года чэмпіёнамі сталі пастаянныя лідары – каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і Крулеўшчынскага сельсавета. На другім месцы – зборныя аддзела па адукацыі райвыканкама і Сітцаўскага сельсавета, на трэцім – спартсмены Докшыцкага РГЗ і Бягомльскага сельсавета. Пераможцам старшыня райвыканкама ўручыў Дыпломы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

На эстафеце спартсмены Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства.

На эстафеце спартсмены Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства.

Стартам спартакіяды стала легкаатлетычная эстафета. Кожнаму бегуну трэба было выкласціся напоўніцу, бо ад персанальнага выніку залежала перамога каманды. Крыўдна было і тым, хто ўпаў на трасе, а такіх сёлета было нямала. Магчыма, ім перашкодзіў туман, які зрабіў слізкай дарожку. Але ніводзін спартсмен пры гэтым не сышоў з дыстанцыі і дабег да таварыша, каб перадаць эстафету. Не менш відовішчнымі былі гульні ў валейбол і міні-футбол. Пакідаць гранату з задавальненнем спрабавалі і дзеці, якія заўзелі на спартакія­дзе за сваіх бацькоў. Заўсёды шмат гледачоў і ля пляцоўкі, дзе, як пушынку, кідалі гіру асілкі. Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў мелі магчымасць паспаборнічаць у меткасці. Напэўна, самым вясёлым быў конкурс па перацягванні каната, бо, нават нягледзячы на падрапаныя далоні і падзенні ў час яго, смех звычайна не змаўкаў.

Той, хто прыйшоў падтрымаць сваю каманду, мог пазабавіцца на пляцоўцы з рознымі гульнямі, якія прапаноўвалі актывісты БРСМ, або праверыць сваё самаадчуванне на “Пляцоўцы здароўя” ад ЦРБ. Вельмі да месца быў гандаль гарачай гарбатай і іншымі прысмакамі.

Няма больш моцнага асілка, чым Віктар Яцук.

Няма больш моцнага асілка, чым Віктар Яцук.

Вынікі раённай спартакіяды па летніх відах спорту

Кіданне гранаты: 1 месца – Таццяна Собаль і Аляксандр Касмачоў, 2 месца – Кацярына Ерамейка і Іван Грыгор’еў, 3 месца – Вольга Гадулевіч і Іван Жызнеўскі.

Гіравы спорт: звыш 90 кілаграмаў – Віктар Яцук (1 месца), Сяргей Януковіч (2 месца), Аляксандр Сташэвіч (3 месца); да 90 кг – Сяргей Бранзевіч (1 месца), Яўген Бушуеў (2 месца), Яўген Касцюковіч (3 месца); да 75 кг – Артур Пялінак (1 месца), Уладзіслаў Буглак (2 месца), Аляксандр Чарвінскі (3 месца).

Дартс: Вольга Гадулевіч (1 месца), Аляксандр Іваньковіч (2 месца), Ірына Карэпанава (3 месца).

Эстафета: Сітцаўскі сельсавет (1 месца), РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (2 месца), СШ № 2 г. Докшыцы (3 месца).

Міні-футбол: СШ № 2 (1 месца), Бягомльскі сельсавет (2 месца), РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”
(3 месца).

РУП ЖКГ ‘‘Докшыцы- камунальнік’’ – пераможца спартакіяды 2019, 2020.

За першае месца: футбалісты СШ № 2 і Бягомльскага сельсавета.

Валейбол: РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (1 месца), Крулеўшчынскі сельсавет (2 месца), Сітцаўскі сельсавет (3 месца).

Перацягванне каната: РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (1 месца), аддзел па адукацыі (2 месца),
СШ № 2 (3 месца).

У агульным заліку кубак спартакіяды заваявала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, у тройцы лідараў таксама спартсмены Крулеўшчынскага сельсавета і аддзела па адукацыі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *