Канікулы прайшлі на «ЎРА»

Ведаеце, пра што зараз мараць вучні старэйшых класаў Гняздзілаўскай школы? А пра тое, каб ізноў адбылася тая экскурсія ў горад Гродна, якую арганізавалі для іх настаўнікі на вясенніх канікулах. Не абышлося тут і без спонсараў. Як і заўсёды, вельмі дапамог у гэтым адпачынку старшыня ДП “Гняздзілава-Агра” Сяргей Уладзіміравіч Абірала.

Гродна па праве называюць горадам-музеем. Стары горад нават знаходзіцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчыны. Паездка адбывалася пад кіраўніцтвам экскурсавода з Маладзечна, якая вельмі цікава расказвала пра ўсе выбітнасці старажытнага горада. А напрыканцы вандроўкі правяла з дзецьмі віктарыну. Асабліва дзецям спадабаўся аквапарк у Гродна. Гэта першы ў Рэспубліцы Беларусь комплекс басейнаў для купання і гульняў на вадзе. Вучні засталіся вельмі задаволенымі і вырашылі, каб аднавіць такую экскурсію – будуць збіраць металалом, каб зарабіць грошы на цікавае і карыснае мерапрыемства.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *