Докшицкие свалки приводят в порядок

На днях раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла экалагічны рэйд, праверыла стан палігонаў, на якіх захоўваюцца цвёрдыя камунальныя адходы (ЦКА). У рэйдзе прынялі ўдзел начальнік раённай інспекцыі ПРіАНА Віктар Апанасевіч, майстар палігонаў ЦКА РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Людміла Іонас, памочнік урача-гігіеніста раённага ЦГіЭ Ларыса Янчак і супрацоўнік раённай газеты.

Згодна са схемай па абыходжанні з камунальнымі адходамі, якая зацверджана рашэннем Докшыцкага райвыканкама, размяшчэнне і захоўванне ЦКА дазволена на 30 міні-палігонах. 7 з іх паступова былі выведзены з эксплуатацыі па прычыне рэкультывавання, таму на цяперашні момант на балансе РУП ЖКГ знаходзяцца 2 гарадскія (Докшыцкі і Бягомльскі) і 21 сельскі міні-палігон. На іх абуладкаванне з раённага фонду аховы прыроды выдзяляюцца грашовыя сродкі. У гэтым годзе сума склала 42 955 тысяч рублёў. “І хоць гэтыя сродкі ўжо зрасходаваны ў поўнай меры, – гаварыў Віктар Ільіч, – утрыманне некаторых палігонаў абсалютна не задавальняе”.

Канечне, у параўнанні з мінулымі гадамі, відавочна, што стан палігонаў паляпшаецца, але недапрацоўкі ўсё ж такі застаюцца. Людміла Іонас падчас рэйду не адмаўляла, што парушэнні ёсць, аднак старалася даць ім аб’ектыўнае тлумачэнне. Напрыклад, адны толькі апазнавальныя знакі, па яе словах, прыходзіцца ўстанаўліваць амаль што кожны месяц, бо яны вельмі хутка знікаюць: то іх засыпаюць смеццем, то ламаюць. Пад’язныя дарогі таксама хутка псуюцца велікагрузнай тэхнікай, і рамантаваць іх прыходзіцца таксама часта. Не заўсёды своечасова праводзіцца захаванне адходаў з-за таго, што спецыяльную тэхніку для абвалавання палігонаў і падбуртоўкі смецця камунгасу прыходзіцца арандаваць у іншых прадпрыемстваў, а гэта, зразумела, не заўсёды проста. Ды і выхаванасць людзей у плане акуратнасці і беражлівасці да навакольнага асяроддзя іншы раз пужае.

З апошнім цяжка не пагадзіцца. Напрыклад, калі на міні-палігонах “Гліннае” і “Заборцы” тое, што людзі выгружаюць смецце, не даязджаючы да палігона (на здымку 1), яшчэ можна растлумачыць тым, што там дрэнная дарога, паламаныя шлагбаумы і інфармацыйныя знакі, адходы даўно не падбуртоўваліся і не захоўваліся, то на палігоне “Пліскі”, такое апраўданне не спрацуе. Там і пад’езд да кар’ера добры, і межы звалкі ўстаноўлены, а смецце ўсё роўна ссыпаюць уздоўж дарогі. За гэта панеслі ўжо адміністрацыйнае пакаранне адказныя асобы ДП “АграСітцы”. А цяпер прыйдзецца штрафаваць яшчэ і адказных работнікаў Сітцаўскай школы, бо яны таксама выгружалі камунальныя адходы не ў катлаване, а на прылеглай да яго тэрыторыі. Больш таго, на звалку яны вывазілі сухую расліннасць (на здымку 2), а гэтага рабіць нельга, таму што арганіку выкідваць на палігоны не дазваляецца (расліны – не цвёрдыя бытавыя адходы). З яе трэба рабіць кампосты, а потым выкарыстоўваць у якасці ўгнаення.

Палепшыўся стан гарадскога міні-палігона ЦКА ва ўрочышчы “Рабінавік”. Там прагрэйдзіравалі дарогу. Цяпер пад’ехаць да звалкі намнога зручней. Дарэчы, гэта адзін з палігонаў, якія абслугоўваюцца тэхперсаналам камунгаса. Днём тут дзяжураць два рабочыя і сочаць за яго правільнай эксплуатацыяй. Таму у гэтым месцы, у асноўным, – парадак. Прэтэнзіі ўзніклі толькі да ўтрымання вагаў (нязручны пад’езд і неахайны знешні выгляд), да санітарных умоў бытавога памяшкання для абслуговага персаналу і адсутнасці на рабочым месцы медыцынскай аптэчкі.

Падчас рэйду былі агледжаны названыя чатыры палігоны. За ўсе выяўленыя парушэнні раённая інспекцыя ПРіАНА і раённы ЦГіЭ выдалі адказным асобам адпаведныя прадпісанні ці адміністрацыйныя пакаранні. На ліквідацыю адмоўных фактаў устанавілі канкрэтныя тэрміны.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

2 комментариев для “Докшицкие свалки приводят в порядок

  • 12.02.2012 в 1:37 дп
    Permalink

    Татьяна, а планируется ли весенний рейд по свалкам?

  • 12.02.2012 в 6:07 дп
    Permalink

    Планируются рейды не только весной, а практически на весь год.
    В этом году в газете планируется добавить место для выхода 1 раз в квартал вместо 1-й полосы, целого разворота (2-полосы)на экологическую тему.
    Место в газете определено — будут и материалы. (Свято место пусто не бывает.)
    Какай у Вас, Alexandro:, интерес к этой теме. Рады видеть внештатных авторов.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *