Встреча с детскими писателями

Дзіцячыя пісьменнікі Сяргей і Галіна Трафімавы наведалі наш раён. У час паездкі правялі некалькі сустрэч з чытачамі. Удзячнай аўдыторыяй для іх сталі вучні пачатковых класаў гарадскіх школ, а таксама распаўсюджвальнікі кніг – бібліятэкары цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна і школьных бібліятэк.

Трафімавы з’яўляюцца аўтарамі кніжных серый, асобных кніг для дзяцей навукова-пазнавальнага характару. Напісаныя ў займальнай форме, яны знаёмяць дзяцей з навакольным светам, прыродай, рознымі яе з’явамі. За кнігу “Они не должны исчезнуть”, дзе расказваецца пра прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, аўтары атрымалі Дзяржаўную прэмію. Вельмі цікавымі з’яўляюцца серыі кніг “Рассказы Деда Природоведа”,  “Читай и удивляйся“,  а таксама прысвечаныя здароваму ладу жыцця. Дзякуючы свайму таленту і добраму веданню псіхалогіі развіцця дзяцей малодшага школьнага ўзросту, Трафімавы зрабілі даступнымі і зразумелымі для сваіх чытачоў правілы юнага пешахода і пасажыра. Словам, творы гэтых аўтараў – гэта настольныя кнігі для настаўнікаў і бацькоў, якія жадаюць бачыць сваіх вучняў і дзяцей развітымі  і эрудзіраванымі.

У зносінах Галіна і Сяргей – вельмі цікавыя, камунікабельныя субяседнікі, якіх з аднолькавай увагай слухаюць і дзеці, і дарослыя. Таму ўсе сустрэчы атрымаліся на дзіва цёплымі, шчырымі і карыснымі для абодвух бакоў.
Бліжэй пазнаёміцца з кнігамі вядомых пісьменнікаў можна ў раённай дзіцячай бібліятэцы і бібліятэках раёна.

А. ГУДЗЬ, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі.

НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з Трафімавымі.

Один комментарий для “Встреча с детскими писателями

  • 12.01.2012 в 5:49 пп
    Permalink

    У этих писателей и правда хорошие и интересные книги !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *