«Человек года Витебщины» из Докшиц

Дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыя Курдзека ў намінацыі “Занятасць, сацыяльная абарона” стала “Чалавекам года Віцебшчыны”. Дасягненне, якое сведчыць, што дзяржава паставіла вышэйшую адзнаку  жыццю, якое пражыў чалавек.

Прыродная руплівасць і дасканаласць у авалоданні сакрэтамі любой справы рабіла Марыю незаменным работнікам усюды, дзе б яна ні працавала:  на складзе музычных інструментаў, машыністкай у прыёмнай райвыканкама, эканамістам у планавым аддзеле. У сацыяльнае забеспячэнне, калі запрасілі, пайшла без роздуму, хаця і слаба ўяўляла, што такое сацыяльная служба. А потым, зусім праз кароткі час зразумела, што гэта тая работа, якую яна падсвядома чакала ўсё жыццё.

Гэтай жанчыне ад прыроды дадзены дар — не праходзіць раўнадушна міма бяды чалавека і шукаць паратунку  з самага, здавалася б, бязвыхаднага становішча. Памятаю, гадоў 20 таму, калі яшчэ не існавала Тэрытарыяльнага цэнтра, а сацыяльную службу Марыя Курдзека прадстаўляла ў адной асобе, прыйшлі ў рэдакцыю муж з жонкай, масквічы, каб выказаць ёй падзяку. Расказалі пра тое, што нядаўна мужчына прыязджаў на некалькі дзён да цешчы ў адну з вёсак нашага раёна. І трэба ж здарыцца, што гэтым часам бабуля зламала шыйку клуба. Яму ад’язджаць, а яна ляжыць нерухомая. Мужчына быў у адчаі. Яму ўсе спачувалі, але як дапамагчы, ніхто не ведаў. Пасля хаджэння па кабінетах, трапіў да Курдзека. Яна выслухала і прапанавала паехаць разам у бальніцу. Там доўга гутарыла з санітаркамі і, нарэшце, адна з іх за дадатковую плату згадзілася даглядаць бабулю. Жанчына аказалася добрай і сардэчнай, таму, калі праз некаторы час дачка з зяцем наведаліся зноў, бабуля ўжо была на нагах. Ад гэтых удзячных людзей я тады пачула сцвярджэнне, што так паступіць –  звыш сваіх службовых абавязкаў – можа толькі вельмі сардэчны чалавек. А потым прыкладна тыя ж самыя словы ў адрас Курдзека давялося пачуць ад міністра сацыяльнага забеспячэння краіны Антаніны Моравай на адкрыцці Сітцаўскага аддзялення кругласутачнага прабывання. Марыя Аляксееўна была другім кіраўніком у вобласці, які адкрыў падобнае аддзяленне. Першае пачало працаваць у Расонах, але там для яго пабудавалі тыпавы будынак, а Курдзека сённяшні цёплы дом для сваіх бабуль з дзядулямі разам з калегамі-аднадумцамі, вобразна кажучы, “складала па цаглінцы”.

У 2004 годзе, калі адкрывалася аддзяленне, яна ўжо была заслужаным і вядомым чалавекам у галіне сацыяльнай абароны рэспублікі. Першая яе зорка загарэлася ў 1995-м, калі праз чатыры гады пасля таго, як прыйшла ў сацыяльную службу, вопыт яе работы быў абагульнены на рэспубліканскім семінары. Яшчэ праз чатыры гады Курдзека становіцца лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы па прафесіі”. А ў 2000 годзе атрымлівае высокае званне “Выдатнік сацыяльнай абароны”. Свой ашаламляльны поспех тлумачыць тым, што яна вельмі любіць сваю работу, мае звычку дакладна выконваць усё, што патрабуецца, не баіцца ўкараняць новае, калі яно карыснае і, самае галоўнае, адчувае неверагодную асалоду, калі ўдаецца дапамагчы чалавеку, падарыць яму веру і надзею.

Яе ўменне слухаць і чуць, разумець і дапамагаць вельмі цэняць дамашнія – муж Іван Уладзіміравіч, дзеці і чацвёра ўнукаў, для  якіх Марыя Аляксееўна вечная сястра міласэрнасці.

Ужо некалькі год Курдзека атрымлівае пенсію, хаця ў гэта вельмі цяжка паверыць, гледзячы на маладжавую, заўсёды з густам апранутую Марыю Аляксееўну. Такой яе, па асабістым прызнанні, робіць любімая работа. “Для мяне працаваць – значыць жыць”, – сцвярджае Чалавек года, і ў гэта ахвотна верыцца.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

5 комментариев для “«Человек года Витебщины» из Докшиц

  • 10.02.2012 в 9:28 пп
    Permalink

    Достойному человеку — достойная награда! Спасибо Вам Мария Курдеко за вашу нелёгкую работу.

  • 10.02.2012 в 11:27 пп
    Permalink

    Умница, красавица женщина и просто гордость района!!! Действительно, — достойно!!

  • 12.02.2012 в 6:49 пп
    Permalink

    если пишите о работе,то значит о работе,зачем тогда вспоминать о семье.несколько лет назад своё умение слушать она к своей дочери не проявила,а также вроде бы и с мужем были не лады…

  • 12.02.2012 в 7:24 пп
    Permalink

    агния:
    Я так понимаю эксперт семейных отношений. И если в лесу — значит только про дрова. А если на рыбалке — то про рыбу.

  • 14.02.2012 в 6:13 дп
    Permalink

    Все красиво и светло, а за спиной грязь и паутина, вот, что имела, возможно, ввиду агния. но это, по моему, никакого отношение не имеет к материалу.
    меня вот смутил один момент про медсестру и доп. плату по присмотру за бабулей. неужели только-только после развала СССР такое имело место быть? или это выдумка? а газета с благодарностью от москвичей сохранилась?
    что за москвичи? имена? пароли? явки? 🙂

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *