Докшицкая библиотека предлагает

Вучоныя даказалі, што самым надзейным сродкам пераадольвання стрэсавай сітуацыі з’яўляецца чытанне, якое дзейнічае нават лепш, чым прагулка, або праслухоўванне музыкі. Пытанне толькі ў тым, што чытаць. Я хачу звярнуць увагу на літаратуру, якая дапаможа прывесці да ладу душу і дапамагчы знайсці адказы на многія хвалюючыя чалавека пытанні. Гэтыя кнігі прызначаны для дзяцей, але ў іх шмат карыснага для сябе знойдуць і дарослыя, асабліва бацькі.

Кніга Б. Ганагі “Будзем як дзеці” напісана ў форме сямейных гутарак. Двое дапытлівых дзяцей з сям’і, дзе ёсць бабуля, якая верыць у Бога, маці, што ва ўсім сумняваецца, і скептычны тата, вельмі шмат задаюць пытанняў. Адказы на іх – у кнізе. Наогул, усе творы гэтага аўтара – гэта размова пра любоў і павагу да бліжняга, міласэрнасць, добрыя імкненні.

Для бацькоў, якія хочуць засцерагчы сваё дзіця ад шкоднага ўплыву сучаснасці, цікавымі будуць кнігі К. Зорына “Дзіця з характарам”, парады святара “Праваслаўнае выхаванне хлопчыкаў”. Кніга “Што неабходна ведаць дзяўчынцы” напісана ў форме гутарак маці і дачкі. Не затрымліваецца на бібліятэчнай паліцы кніга “Слёзы маці”, у якой сабраны прыклады сілы мацярынскай малітвы за дзяцей. “Заступніца Дзяржаўная” – так называецца кніга аб цудатворных іконах Божай маці – Уладзімірскай, Смаленскай, Пачаеўскай і іншых.

Кніг духоўнай тэматыкі, прызначаных для чытача рознага ўзросту, у раённай дзіцячай бібліятэцы шмат. Трэба толькі зазначыць, што чытаюцца яны не так хутка, як, напрыклад, дэтэктывы. Каб зразумець прачытанае, трэба не раз вярнуцца да кнігі, “прапусціць” яе праз сябе і замацаваць у свядомасці. Толькі такое чытанне прынясе карысць.

Алена ГУДЗЬ, загадчыца бібліятэкі.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *