Докшицкие ветераны встретились за «клеточным полем»
Захапленне шашкамі аб’ядноўвае многіх людзей нашага раёна. Для ветэранаў працы Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, гэта хобі служыць нагодай для сустрэч і карыснага баўлення часу.
Так, 25 студзеня на базе Цэнтра дзяцей і моладзі адбылося раённае першынство па шашках для ветэранаў. Прыўрочана яно было да 25-годдзя ветэранскага руху.
На мерапрыемства сабралася 10 чалавек, самых актыўных і вядомых у раёне аматараў шашак. Кампанію мужчын разбавіла і ўпрыгожыла адна жанчына — Тамара Аляксандраўна Зубовіч.
Гулялі па кругавой сістэме. Пераможцы вызначаліся па большасці набраных ачкоў.
Перамогу атрымаў вядомы ў раёне гросмайстар Аляксандр Ігнатавіч Гарбачоў, былы настаўнік Бягомльскай школы. Другое месца прысудзілі Аляксандру Міхайлавічу Рудаку, яго калегу, які працаваў у Докшыцкай школе № 1. Трэцяе месца ўзяў Мечыслаў Іванавіч Кандратовіч, у мінулым работнік ПМК № 52.
Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі. Усе былі задаволены дзейснай сустрэчай і нават выказалі пажаданне арганізатарам мерапрыемства стварыць шахматна-шашачны клуб, каб была магчымасць збірацца часцей за “чорна-белым клетачным полем бітвы”.
Іх ідэю раённы савет ветэранаў і аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама адобрылі. Хутка такі клуб будзе працаваць па дамоўленым часе ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.