В Докшицком районе любят спорт и здоровье

Вадзім Стралкоўскі

Вадзім Стралкоўскі

Юны аматар спорту (на здымку) пакуль вучыцца ў 4 класе Крулеўшчынскай СШ. Пад пільным вокам трэнера лёгкаатлетычнай секцыі ДзЮСШ Алы Русалоўскай рыхтуецца і спадзяецца годна прадстаўляць сваю школу ў будучым. Ала Дзмітрыеўна адразу прыкмеціла здольнасці Вадзіма ў фізкультуры. Хлопчык паказвае нядрэнныя вынікі ў скачках, сярод спартсменаў свайго ўзросту неаднаразова займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах. Вельмі любіць футбол і гуляе ў мясцовай футбольнай камандзе. Кожны дзень пасля школьных заняткаў разам з сябрамі катаецца на веласіпедзе ці скейтбордзе, чым загартоўвае свой арганізм.

На розыгрышы Кубка раёна па міні-футболе з лікам 9:3 перамагла каманда ДРБУ №180. Спаборніцтва, якое было прымеркавана да Дня горада, прайшло паміж чатырма камандамі – прадстаўнікамі працоўных калектываў райгаза, камунгаса, ДРБУ №180 і Крыпульскага сельсавета. Аматары футбола ёсць у многіх арганізацыях раёна, яны заўсёды знаходзяць час для трэніроўкі і ніколі не адмаўляюцца памерацца сіламі. У гэты раз поспех быў на баку дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення. Каманда райгаза заняла другое месца, Крыпульскі сельсавет стаў трэцім. 

Самае вялікае адрозненне міні-футбола ад футбола ў тактыцы гульні. Любы з футбалістаў удзельнічае як у атацы, так і ў абароне, таму часта гульцы, якія даўно ганяюць мяч, не могуць адразу адаптавацца ў футзале.

Сустрэча каманд райгаза і Крыпульскага сельсавета.

Сустрэча каманд райгаза і Крыпульскага сельсавета.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *