Информация для тех, кто хочет служить в милиции

Кожны год перад выпускнікамі школ паўстае адказная задача выбару свайго далейшага жыццёвага шляху, звязанага з выбарам прафесіі. Хтосьці марыць стаць настаўнікам, хтосьці – урачом, журналістам. Прафесій шмат, добрых і цікавых. Сярод маладых людзей, напэўна, знойдуцца і тыя, хто марыць стаць супрацоўнікам міліцыі.

Я звяртаюся да выпускнікоў сярэдніх школ раёна, а таксама да юнакоў, якія дэмабілізаваліся або дэмабілізуюцца з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, і запрашаю паступаць у Акадэмію МУС РБ  і ў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС РБ для атрымання адпаведнай спецыяльнасці.

Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь

У Акадэмію МУС могуць паступаць абітурыенты, прыгодныя па стане здароўя да навучання на адпаведным факультэце.

На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэдняй спецыяльнай адукацыю і якія прайшлі прафесіянальны адбор, з ліку:

супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца на пасадах радавога і малодшага саставу начальнікаў, ваеннаслужачых ва ўзросце да 30 гадоў;

грамадзянскай моладзі, якой у годзе паступлення спаўняецца 17 год, але  не старэйшай за 25 год.

Асобы, якія пажадалі паступіць у Акадэмію МУС, да 15 красавіка 2012 года павінны падаць:

супрацоўнікі ўнутраных спраў –  рапарт на імя начальніка ўнутраных спраў, дзе праходзяць службу;

ваеннаслужачыя – рапарт на імя камандзіра воінскай часці і з яго дазволу звяртаюцца для далейшага афармлення дакументаў у органы ўнутраных спраў па месцы прызыву або ваеннай службы;

абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі  – заяву на  імя начальніка органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства.

Тэрміны прыёму дакументаў на дзённую і завочную формы навучання – з 9 па 15 ліпеня 2012 года.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў і канчатковага медыцынскага  агляду – з 9 па 15 ліпеня 2012 года.

Тэрміны заліку абітурыентаў:

на дзённую форму навучання – да 20 ліпеня 2012 года;

на завочную форму навучання – да 22 ліпеня 2012 года. 
   
Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь

У каледж могуць паступаць абітурыенты, якія па стане здароўя прыгодныя да службы ў органах унутраных спраў і навучання ва ўстановах МУС.

На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі ў каледж могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесіянальна-тэхнічную з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю і  якія прайшлі прафесіянальны адбор, з ліку:

супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, назначаных на пасады радавога і малодшага саставу начальнікаў, ваеннаслужачых ва ўзросце да 30 год;

грамадзянскай моладзі, за выключэннем асоб жаночага полу, якой у годзе паступлення спаўняецца 17 год, але не старэйшай за 25 год.

М. Гігола,
начальнік Докшыцкага РАУС.

Один комментарий для “Информация для тех, кто хочет служить в милиции

  • 05.03.2012 в 2:38 пп
    Permalink

    А нам все милиции в стране мало? Итак наша страна на первом месте по количеству «сотрудников» на душу населения. Может хватит?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *