Грибник нашёл Камень-бык в Докшицком районе

  Шмат помнікаў ледавіковага перыяду засталося на нашых землях. Якіх толькі формаў і памераў не сустрэнеш валуноў у Тумілавіцкім краі. У лесе каля вёскі Шалашы ёсць камень падобны на быка. Ён таксама мае сваю гісторыю.
З даўніх часоў ляжаў гэты валун у лесе, на яго мясцовыя жыхары не звярталі ўвагі. Камень, як камень. Але аднойчы вяскоўцы ўбачылі валун у новым абліччы. А было гэта так.
Адзін сталічны грыбнік заблудзіўся ў лесе. Хадзіў, гукаў і апынуўся на вялікай паляне. Агледзеўся і … аслупянеў. Перад ім стаяў агромністы бык, апусціўшы галаву, быццам рыхтуючыся напасці.   Са страху грыбнік так сігануў у кусты, што праз некалькі хвілін апынуўся на дарозе, дзе яго ўжо чакалі занепакоеныя сябры.
Вестка пра тое, што грыбнік у лесе бачыў быка, разнеслася хутка, тым больш, што чуткі абрасталі неверагоднымі падрабязнасцямі.
Як жа смяяліся вяскоўцы, калі на месцы страшнага быка ўбачылі даўно знаёмы камень. Толькі калі лепш прыгледзеліся, то зразумелі:  камень, і праўда, падобны на вялікага быка. Невыпадкова яго напужаўся гарадскі грыбнік. З той пары валун называюць Каменем-быком.

Па народным паданні

матэрыял падрыхтавала

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *