Начальнику Докшицкого отдела образования задали актуальные вопросы

Напярэдадні новага навучальнага года адбылася “прамая лінія” з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Васіліем Лаўцэвічам. Паступіла некалькі актуальных пытанняў.

1. На колькі падаражэлі школьныя падручнікі?

–У параўнанні з мінулым годам школьныя падручнікі падаражэлі ў сярэднім на 30 працэнтаў.  Ільготы маюць шматдзетныя сем’і, яны плацяць 50 працэнтаў ад сумы. Бясплатна могуць карыстацца падручнікамі дзеці-інваліды, дзеці бацькоў-інвалідаў, воінаў-афганцаў, вучні з сем’яў, якія маюць пасведчанне як малазабяспечаныя  (50 ці 100 працэнтаў), дзеці з псіхафізічнымі захворваннямі і дзеці апекуноў. Для атрымання льгот трэба прадастаўляць адпаведныя дакументы.

2.  У гэтым годзе дабаўляецца адзін абавязковы экзамен па замежнай мове. Значыць, усяго экзаменаў стане 4?

– Так, абавязковых экзаменаў будзе тры: матэматыка, руская ці беларуская мовы, і замежная мова. Адзін экзамен застаецца на выбар.

3. Да новага навучальнага года ў некаторых школах зрабілі грунтоўныя рамонты з дапамогай бюджэтных сродкаў. Якія школы на чарзе?

– У гэтым годзе плануецца правесці капітальны рамонт у Докшыцкай школе № 1.Ужо рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на замену ў гэтай школе ўсіх вокнаў.  Грунтоўныя работы чакаюцца і ў Докшыцкім дзіцячым садзе № 3. Апрача іншага, там таксама плануецца замяніць вокны, адрамантаваць сістэму ацяплення. Запланавана адрамантаваць дах у Парплішчанскай школе. Ёсць патрэба набыць для некаторых устаноў адукацыі школьныя дошкі.

4. Ці ёсць у школах педагагічныя вакансіі?

– У новым навучальным годзе ўсе школы ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі. Але з разлікам на будучыню, можна сказаць, што ў нашых школах будуць запатрабаваны настаўнікі англійскай мовы і абслуговай працы.

Запісала Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *