Бабуліна ўнучка
Рэдка якое мерапрыемства ў Докшыцкай СШ № 1 абыходзіцца без удзелу Вікі Малюжанец. Першая артыстка яна і ў Таргуноўскім СДК, дзе з’яўляецца актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці. Віка добрая спявачка, умелая вядучая.
Прыахвоціла дзяўчынку да сцэны бабуля, якая доўгі час працавала дырэктарам Таргуноўскага СДК. Некалі Валянціна Іванаўна ахвяравала прафесіяй агранома дзеля любімага захаплення песенным мастацтвам. Свой багаты распеўны голас, што быў упрыгожаннем любога вакальнага гурту, дуэта, перадала любімай унучцы. Спадзяецца, што Віка, кім бы яна ні стала ў будучыні, будзе, як і бабуля, радаваць людзей, ствараць ім настрой добрай песняй.