Докшицкая редакция газеты провела новогоднюю акцию

2013 год стане юбілейным для калектыву раённай газеты “Родныя вытокі”. Напярэдадні 70-годдзя з пачатку выпуску першага нумара раёнкі, мы наведаліся ў шэраг працоўных калектываў. Было гэта напярэдадні калядных і навагодніх святаў. Таму нашы супрацоўнікі апрануліся  ў навагоднія касцюмы. Мэтай нашага візіту стала правядзенне падпісной кампаніі на наступны перыяд, запрашэнне падтрымаць родную газету на наступныя дзясяцігоддзі. А пачала яна свой адлік у 1943 годзе.  За свой амаль 70-гадовы шлях яна спыніла сваю дзейнасць толькі ў адным выпадку, калі быў расфарміраваны раён. Усе астатнія гады нясе жывую інфармацыю аб працы і дзейнасці людзей усіх сфер раёна. І няма больш поўнай гістарычнай інфармацыі пра раён, чым у захаваных архіўных падшыўках раёнкі.

Ідуць гады, мяняюцца людзі, прыярытэты, адносіны да той ці іншай падзеі. Нязменнай застаецца толькі газета, якая адлюстроўвае тое, што адбываецца ў жыцці, акрыляе, падтрымлівае, аналізуе, натхняе, жыве разам з насельнікамі раёна ў клопатах і праблемах, радуецца дасягненням, паказвае недахопы, становіцца на бок пацярпелых.

Неаднойчы даводзілася чуць, як да дзірак зачытваюць газету тыя, пра каго было сказана на яе старонках добрае слова. А колькі людзей, якія з’яўляюцца пастаяннымі падпісчыкамі на працягу не аднаго дзясяцігоддзя! Значыць, любяць яе, маюць у ёй патрэбу. Думаецца, што так будзе заўсёды. Колькасць падпісчыкаў, нягледзячы на тое, што кошт раёнкі павышаецца,  павялічваецца.  На днях мы наведалі восем працоўных калектываў. Падпісалі каля 100 чалавек. Ад сустрэчы засталася задаволенасць узаемная.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы са спецыялістамі ДП “АграСітцы”.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *