В Докшицах прошёл ёлочный фестиваль

18 снежня гасцінна запрасіла наведвальнікаў выстава ёлак “Ёлка ФЭСТ – 2013”, якая размясцілася ў фае гарадскога Цэнтра культуры. Наведаць яе можа кожны жадаючы да 28 снежня ўключна. Эмоцыі, якія вы атрымаеце, будуць найлепшым падарункам да навагодніх святаў.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 70 ёлак, сярод якіх большая колькасць зроблена ўласнымі рукамі працоўных калектываў раёна. Для таго, каб уявіць увесь маштаб выкананых работ, трэба гэта казачнае цуда ўбачыць. Ёлкі зроблены з паперы, макароны, цукерак, нітак, пакетаў для смецця, металарукавоў, ваты, цукерачных фанцікаў, падушак, бульбы, шышак, газет, лыжак і відэльцаў, пальчатак, венікаў, грошаў (несапраўдных), рэкламак і нават з крэму. Гэты спіс можна працягваць бясконца.

Прыемна была ўражана разнастайнасцю работ і намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Валянціна Рандарэвіч:

– Членам журы будзе складана выбраць пяць лепшых работ. Можна сказаць, што кожная ёлка пераможца, бо іх выкананне яшчэ больш з’яднала калектывы і прынесла добры настрой напярэдадні свята.

Сапраўды, перад членамі журы пастаўлена складаная задача. Па адной ёлцы неабходна будзе вызначыць у пяці намінацыях: “Навагодняя феерыя” (самая арыгінальная альтэрнатыўная ёлка), “Ёлка прыгажуня” (ёлка з выкарыстаннем нацыянальных традыцый), “Палёт фантазіі” (лепшая рэкламная ёлка), “Зімняя казка” (лепшая навагодняя кампазіцыя), “Навагоднія сюрпрызы” (арыгінальныя навагоднія ўпрыгожванні для ёлкі). Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях В.Ю. Рандарэвіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама І.М. Журомская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.І. Гапанёнак, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Т.К. Молчан, назвалі пераможцаў учора падчас правядзення парада Дзедаў Марозаў і Снягурак.

Таццяна ШУЛЬГАТ.

На здымку: 1. Перад членамі журы пастаўлена задача не з лёгкіх. 2. Сваю ёлку прадставіў і калектыў рэдакцыі газеты “Родныя вытокі”. Для яе вырабу спатрэбілася каля 500 раёнак.

Фота аўтара.    

Один комментарий для “В Докшицах прошёл ёлочный фестиваль

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *