В Докшицах прошла акция «Стоп СПИД»

1 снежня паўсюдна адзначаўся Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. 

У кінаканцэртнай зале “Іскра” прайшла тэматычная дыскатэка “СНІДу – НЕ!”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі райкам “БРСМ” і ТЦСАН, якія правялі акцыю “Стоп СНІД”. На ўваходзе моладзь сустракалі актывісты “БРСМ” (на здымку) і раздавалі тэматычныя буклеты і каляндарыкі, а таксама прэзерватывы, якія прадставіла раённае аб’яднанне “Чырвоны крыж”.

Таксама гэтым вечарам у фае “Іскры” была прадэманстравана тэматычная выстава малюнкаў і сценгазет, якія падрыхтавалі да Дня барацьбы са СНІДам школьнікі раёна.

                       ***

Шэраг мерапрыемстваў напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам правялі медыцынскія работнікі раёна.
Заняткі на тэму “СНІД і прафілактыка захворвання” прайшлі ў Бягомльскай СШ. Прачытала лекцыю, а потым адказала на пытанні вучняў 6-11 класаў урач-інфекцыяніст А.В. Мыцько. Са старшакласнікамі з першай гарадской школы сустрэлася ўрач-педыятр А.М. Бобрык, падчас якой нагадала школьнікам пра небяспеку, якую ўтойвае ў сабе гэта захворванне.

Тэматычныя вечары медработнікі правялі і ва ўстановах культуры, а менавіта ў Бярэзінскім і Валкалацкім СДК і ў Бягомльскай бібліятэцы, дзе прайшла сустрэча з вучнямі старэйшых класаў дапаможнай школы-інтэрнат. Таксама ўрачы раёна правялі індывідуальныя кансультацыі, чыталі лекцыі, распаўсюджвалі тэматычныя памяткі і буклеты.

Таццяна ШУЛЬГАТ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *