Считают пенсии и помогают безработным в управлении по труду Докшицкого райисполкома
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аб’яднала пад сваім дахам некалі розныя арганізацыі, і зараз яго службы займаюцца пенсійным забеспячэннем, сацыяльным абслугоўваннем насельніцтва, пытаннямі аплаты працы. Яны сочаць за забеспячэннем бяспечных умоў працы і яе аховай, развіццём сацыяльнага партнёрства, дэмаграфічнай бяспекі, садзейнічаюць занятасці насельніцтва. Упраўленне працуе непасрэдна з людзьмі. На працягу года па дапамогу ў вырашэнні пытанняў сацыяльнага характару ў яго службы звярнулася каля 5 тысяч чалавек.
У аддзеле па занятасці насельніцтва на ўліку значыцца 59 непрацуючых. Усяго ж за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнулася 711 чалавек. Большасць з іх работу атрымалі. На 1 студзеня 2013 года ўзровень беспрацоўя склаў 0,5 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры запланаваным – 1,2 працэнта.
Летась 540 маламаёмных і малазабяспечаных грамадзян атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу на 462,1 мільёна рублёў. Амаль 200 дзетак да 2-х год забяспечаны бясплатнымі прадуктамі харчавання. Летась з’явіўся новы від адраснай дапамогі – сацыяльная дапамога для кампенсацыі страт на набыццё падгузнікаў інвалідам 1-й групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 год, якія маюць 4 ступень страты здароўя. Максімальны памер дапамогі павялічаны з 5 да 10-кратнага памеру пражытачнага мінімуму. Яе на суму 34,4 мільёна рублёў атрымалі 18 чалавек. Для бяспечнага пражывання 26 грамадзян пажылога ўзросту накіраваны ў Крулеўшчынскае аддзяленне кругласутачнага прабывання, якое адкрылася ў лістападзе 2012 года.
Павялічаны памеры розных відаў дапамогі на дзяцей, якая ў мінулым годзе выплачана 150 грамадзянам (1301, 9 млн. руб.). Выдадзена 20 пасведчанняў шмадзетным сем’ям. 34 сям’і атрымалі матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года.
На ўліку ва ўпраўленні значыцца 8698 атрымальнікаў пенсій і дапамог. Сярэдні памер сацыяльных пенсій па раёне складае 805663 рублёў. Іх атрымліваюць 170 чалавек. Аддзелам пенсій і дапамог летась назначана 526 новых пенсій, 124 дапамогі па догляду за састарэлымі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і інвалідамі 1-й групы.
Супрацоўнікі службы аховы працы з мэтай аказання метадычнай дапамогі наведалі летась амаль 200 арганізацый. У час гэтых наведванняў было выяўлена каля 2000 парушэнняў, большая частка якіх ужо ліквідавана. Створана мабільная група, якая займаецца арганізацыяй правядзення маніторынгу па пытаннях выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта РБ № 1. Праведзены 4 семінары па пытаннях аховы працы. Праводзіліся праверкі службовых асоб на прадмет ведання гэтых пытанняў. У сямі арганізацыях раёна ў 2012 годзе была ўкаранёна сістэма аховы працы. У красавіку праводзіўся конкурс выяўленчага мастацтва сярод школьнікаў “Мая будучыня – бяспека працы маіх бацькоў”. На працягу года 4 разы праходзіў месячнік бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва.
Супрацоўнікі ўпраўлення – гэта адукаваныя, вопытныя спецыялісты, якія ў межах закона заўсёды дапамогуць чалавеку, калі той да іх звяртаецца. Многія з іх, як начальнік аддзела па занятасці Галіна Усціна, начальнік аддзела пенсій і дапамог Тамара Харытонава, галоўныя спецыялісты Раіса Андарала і Таццяна Лісіца, вядучы спецыяліст Святлана Стахоўская адпрацавалі ў сістэме не адзін дзясятак год, з’яўляюцца прафесіяналамі высокага класа і ніколі не кінуць чалавека ў бядзе.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
На здымку: супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама.