Лучший участковый работает в Докшицком районе

Бяг70 002

На нарадзе, прысвечанай пытанню рэфарміравання МУС, Прэзідэнт краіны адзначыў, што ўчастковы павінен быць галоўнай фігурай на месцы. І калі ён сказаў, гэта павінна быць выканана. Менавіта такім з’яўляецца ўчастковы інспектар лейтэнант міліцыі Аляксандр Іваньковіч, які бездакорна нясе службу. У органы ўнутраных спраў ён прыйшоў з “грамадзянкі”. Намеснік начальніка РАУС па кадрах Анатолій Ралавец адшукаў хлопца ў Тумілавіцкай школе, дзе Аляксандр выкладаў гісторыю.

З першых дзён службы новы інспектар стаў уважліва ўнікаць у спецыфіку міліцэйскай справы, дасканала вучыцца аператыўнай рабоце ў больш вопытных супрацоўнікаў. На тэрыторыі Тумілавіцкага сельсавета, якія ён абслугоўвае, за кароткі перыяд здолеў наладзіць кантакт з мясцовым насельніцтвам. Людзі заўсёды пакажуць, падкажуць, дапамогуць, лічыць інспектар. Многія праблемы стараецца вырашаць загадзя, не чакае, калі яны ператворацца ў нешта большае. Шмат часу працуе з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуў 65 п’яніц, 114 хуліганаў, выявіў 14 фактаў дробных крадзяжоў. Адшукаў 6 фактаў незаконнага абароту спіртаўтрымальнай прадукцыі. Трох аматараў спіртнога накіраваў у ЛПП, а двух пазбавіў дзеяздольнасці. На яго ўчастку па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 11 злачынстваў, раскрывальнасць склала 81,8 працэнта. Участковы інспектар асабіста раскрыў два злачынствы.

За невялікі тэрмін службы ў органах унутраных спраў (два гады) лейтэнант Іваньковіч здолеў дасягнуць значных поспехаў. Ён узнагароджаны знакам “За бездакорную службу”. Атрымаў Удзячнае пісьмо ад начальніка УУС аблвыканкама і, як пераможца абласных спаборніцтваў па службовым мнагабор’і, стаў удзельнікам раённага злёту перадавікоў народнай гаспадаркі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: участковы інспектар А.М. Іваньковіч.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *