В Докшицком районе помогает людям святой Серафим

IMG_3169З года ў год 1 жніўня збіраюцца ў храме вялікапакутніка Георгія Перамоганосца, што ў Сітцах, праваслаўныя вернікі, каб адзначыць дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага. Яго жыццёвы шлях быў напоўнены цудамі і бескарыснай дапамогай людзям. Акрамя дзівосных здарэнняў, ён запомніўся тым, што круглы год вітаў усіх словамі: “Хрыстос Уваскрос!” Мясцовыя жыхары асабліва шануюць гэтага святога, у царкве ўтрымліваецца яго некалькі ікон. Жаданым госцем на свяце ўжо традыцыйна з’яўляецца архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій (на здымку). У сітцаўскім храме ён адслужыў Божую літургію. Дапамагалі яму настаяцель храма протаіерэй Леанід Страха, свяшчэннікі Віктар Гмір, Валерый Цімкоў, Аляксей Кушнярэвіч, Аляксандр Страха. У час хрэснага ходу побач з архіепіскапам маліўся і благачынны Докшыцкай акругі протаіерэй Георгій Мялешка.
Пасля заканчэння богаслужэння святочны настрой мясцовых жыхароў і гасцей падтрымлівалі работнікі культуры.
Цікава ведаць
Прападобны Серафім Сароўскі – адзін з самых любімых і шаноўных святых у хрысціян. Пры жыцці да яго ішлі вернікі адусюль – ён пазбаўляў ад хвароб, дапамагаў набыць душэўны пакой. Ордэнам Прападобнага Серафіма Сароўскага Руская царква ўзнагароджвае іерархаў, клірыкаў, тых, хто ўносіць асобы ўклад у справу адраджэння манастыроў і храмаў. Сярод беларусаў, што адзначаны гэтым ордэнам І ступені, – ганаровы Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Філарэт і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *