У чаканні паводкі

This picture taken on July 8, 2012 shows

Зіма паціху здае свае пазіцыі. Радуе плюсавая тэмпература, сонца бязлітасна растоплівае снежныя гурбы, звонкая вясновая кропель разліваецца сотнямі раўчукоў. Але такі доўгачаканы прыход вясны практычна заўсёды звязаны з пэўнымі праблемамі.

Калі ўлічваць гідралагічныя ўмовы, якія склаліся ў басейнах рэк, прагноз надвор’я на сакавік, а таксама вынікі праведзеных разлікаў, выкрыццё рэк у бягучым годзе чакаецца ў другой палове сакавіка – пачатку красавіка.

Тым не менш, як паказвае практыка, ад паводак не застрахаваны ніхто. Адталыя воды затопліваюць падвалы і скляпы, ствараючы не самыя прыемныя сітуацыі для іх гаспадароў.

Як правіла, ва ўсіх няштатных сітуацыях людзі ў першую чаргу звяртаюцца па дапамогу да работнікаў МНС. Аднак поспех залежыць не толькі ад іх, але і ад саміх жыхароў. Сёння адпаведныя службы, безумоўна, рыхтуюцца да любога варыянту развіцця падзей і ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па мінімізацыі магчымых наступстваў паводкі. Аднак і самім грамадзянам, асабліва тым, што пражываюць у прыватным сектары, не варта забываць пра меры асабістай бяспекі і самастойна весці падрыхтоўку супраць вясновага падтаплення.
Гаспадарам прыватных падворкаў рэкамендуецца правесці ачыстку канаў ад снегу і наледзі для хутчэйшага сыходу вады з дваровых тэрыторый. Таксама неабходна паклапаціцца аб месцах магчымай эвакуацыі і страхаванні маёмасці.

Не заставайцеся абыякавымі да састарэлых людзей, якія маюць патрэбу ў вашай падтрымцы, паклапаціцеся пра іх – дапамажыце своечасова вынесці з падвалаў агародніну і кансерванты, адключыць ад электрасеткі праводку ў падтапляльных памяшканнях, ачысціць вадасцёкі для адводу талых вод з асабістых падворкаў.

У выпадку падтаплення звяртайцеся ў камісію па НС гарадскіх (раённых) выканаўчых камітэтаў або ў камунальную службу для аказання неабходнай вам дапамогі.

Пры хуткім уздыме вады трэба паклапаціцца пра абарону рэчаў у доме і падрыхтавацца да магчымай эвакуацыі.

Калі мясцовасць знаёмая і глыбіня вады нязначная, то можна ўпэўнена дайсці да будынкаў, якія ўзвышаюцца над вадой незатопленых участкаў сушы.

 Пасля таго, як сышла вада, вярнуўшыся дадому, трэба прыступіць да аднаўленчых работ. Пры гэтым варта выконваць патрабаванні тэхнікі бяспекі.

Калі ваш дом трапляе ў зону затаплення, то неабходна:

* уважліва праслухаць інфармацыю, прыняць да ўвагі і выканаць усе патрабаванні службы выратавання;

* сабраць рэчы першай неабходнасці: асабістыя дакументы, грошы і каштоўнасці; медыцынскую аптэчку; запас прадуктаў;

* адключыць газ, электрычнасць і ваду;

* пагасіць агонь у падпаленых печах;

* каштоўныя рэчы і мэблю перанесці на верхнія паверхі або гарышча;

* зачыніць вокны і дзверы ці нават забіць іх дошкамі;

* жывёл неабходна выпусціць з памяшканняў, а сабак адвязаць;

* дровы і ўсе прадметы, здольныя сплысці пры ўздыме вады, лепш перанесці ў памяшканне (хлеў);

* з падвалаў вынесці ўсё, што можа сапсавацца ад вады;

* падрыхтавацца да эвакуацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *