Паспяховая Творчасць
Завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Гісторыя піянерскага гальштука ў маёй сям’і”, які браў пачатак яшчэ ў верасні. Удзел у ім прынялі ўсе школьныя піянерскія дружыны. Пасля падвядзення вынікаў лепшымі былі прызнаны работы Аляксандра Маскалёнка, члена піянерскай дружыны “Сонечныя” Барсукоўскай школы, і творчага сямейнага калектыву “Пунцовыя ветразі” Юліі Януковіч з Заборцаўскай школы. Яны і прадстаўлялі наш раён на абласным этапе конкурсу. У выніку абедзве работы занялі першыя месцы.