Сострадание и доброта спасут мир

IMG_0421Пішу гэты ліст па просьбе жыхаркі вёскі Восава Марыі Ковель. Яна вельмі прасіла, каб на старонках яе любімай газеты прагучала добрае слова пра сацработніка Ірыну Цімкову з Янкоў. Бабуля называе яе толькі Ірачкай за цяпло душы, якім сагравае яна адзінокую старасць сваіх падапечных.
Зімой пешшу, а летам на двухколавым

транспарце дабіраецца сацработнік да Восава. Шчырая, гаваркая жанчына не цураецца ніякай працы. Ды яе надта і прасіць не трэба: усё бачыць сама, нават тую работу, якая не ўваходзіць у яе абавязкі. Неяк зімой трапіла Марыя Емяльянаўна ў Бягомль у бальніцу. Са спакойнай душой прайшла там патрэбны курс лячэнне, таму што яе хатняя гаспадарка была ў надзейных руках. У хаце цёпла, козачка з куркамі накормлены і дагледжаны.
Толькі адзін неспакой у бабулі пра тое, што Ірына ўжо на пенсіі, а значыць у любы момант можа пакінуць работу. “І што тады будзе, – гаруе бабуля, – я ж да яе душой “прырасла”.
Я таксама знаёма з гэтай мілавіднай, добразычлівай жанчынай. У час выпадковай сустрэчы з ёй заўсёды прыемна перакінуцца словам. Чым далей жыву, тым больш пераконваюся ў тым, што не прыгажосць выратуе свет, а спагадлівасць і дабрыня чалавечая.
НА ЗДЫМКУ: Ірына Цімкова ў час аказання дапамогі свайму падапечнаму А.Д. Гаўрыловічу.
Ніна МІЛЮКОВА,
г. Докшыцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *