Только опыт и практика даёт положительный результат в 7 миллиардов 405 миллионов рублей в Докшицком районе

IMG_6344Калектыў СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў” па выніках дзевяці месяцаў выйшаў на даведзены ўзровень па тэмпу росту валавой прадукцыі. Рэнтабельнасць яе продажу пры заданні 7 працэнтаў склала 7,2. Сельгасфіліял атрымаў прыбытак. Ад рэалізацыі вырабленай прадукцыі паступіла выручка ў суме 7 мільярдаў 405 мільёнаў рублёў ці 123 працэнты да аналагічнага мінулагодняга ўзроўню. У разліку на аднаго працуючага гэта склала 100,1 мільёна рублёў.
Асабліва вызначыліся бягомльскія аграрнікі ў вырошчванні прадукцыі раслінаводства. Напрыклад, валавая вытворчасць рапсу склала 176 працэнтаў да адпаведнага мінулагодняга ўзроўню. Высокіх вытворчых паказчыкаў дабіліся таксама ў вырошчванні збожжавых культур, а кармоў на зімне-стойлавы перыяд назапасілі на два гады наперад. За кошт гэтага павялічылася валавая вытворчасць малака. Дасягнуты поспех стаў вынікам умелага кіравання вытворчасцю, дакладна пастаўленых задач і захавання тэхналагічных аперацый. Адзінагалоснае трыо сельгасфіліяла складаюць дырэктар Анатоль Бальшуноў, галоўныя аграном і заатэхнік Міраслаў Ушкевіч (на здымку) і Алена Бобрык – умудроныя вопытам людзі. Міраслаў Аляксандравіч каля 40 гадоў працуе галоўным тэхнолагам палёў і пастаянна ўдасканальвае веды. Аднак у вытворчасці прадукцыі на першае месца ставіць тэхнічнае забеспячэнне, якое ў апошні час узнавілася магутнай энерганасычанай тэхнікай, і старанную працу людзей. Практычна стабільны калектыў у апошні час дабіваецца значна лепшых вынікаў працы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *