Cлет передовиков народного хозяйства прошёл в Докшицком районе
Традыцыйна раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, што прайшоў 20 лютага, выліўся ў сапраўднае свята, якое збірае разам працавітых, слаўных, самых дастойных прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Докшыцкага краю.
У фае кінаканцэртнай залы «Іскра» віноўнікаў урачыстасці гасцінна сустракалі песняй, водарам хлебабулачных вырабаў і мяса-малочнай прадукцыяй. У шырокім асартыменце былі прадстаўлены сувенірныя вырабы Цэнтра дзяцей і моладзі, ТЦСАН, Дома рамёстваў. Дэманстравалі сваю прадукцыю і іншыя арганізацыі раёна.
Яскравым быў пачатак урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да 75-годдзя ўтварэння Докшыцкага раёна. З гэтай нагоды свае віншаванні і пажаданні ў тэлеграме даслалі спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў. З суседняга раёна на свята завітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Гаўрылава, якая зачытала прывітальны ліст ад імя раённай улады Глыбоцкага раёна.
Словы падзякі гучалі ў адрас ветэранаў працы, якія на працягу многіх гадоў памнажалі здабыткі роднага краю. Гэта – І. Падрэз, Н. Шарко, І. Камінскі, В. Бальчэўскі, У. Новікаў, Ф. Пашэвіч, А. Латковіч, А. Салаўёў, У. Арцімёнак, А. Рамейка, М. Аўтух, А. Сценнік, С. Каляга, М. Герасіменка, З. Бейнаровіч, П. Міхно.
Усіх жыхароў Докшыччыны са святам павіншаваў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Кіраўнік раёна спыніўся на некаторых лічбах, якія сведчылі пра станоўчую дынаміку ў развіцці арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
– За мінулы год было выпушчана прадукцыі на суму 150,9 млрд. рублёў, – зазначыў Алег Леанідавіч. – Докшыцкі хлебазавод пастаянна нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, штодзень у сталіцу адгружае 2 тоны хлебабулачных вырабаў. Стараюцца не змяншаць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, тавараў і паслуг завод “Ветразь”, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. Стабільна ў мінулым годзе працавалі такія арганізацыі, як ПМК-52, ПМС, ДРБУ № 180, райста. Асновай эканомікі раёна з’яўляецца аграпрамысловы комплекс. Так, летась валавы намалот зерня склаў 66,4 тысячы тон пры ўраджайнасці 24 ц/га. Добры ўраджай сабралі акцыянерныя таварыствы “Таргуны”, “Докшыцкі райаграсэрвіс” і “Барсучанка”. Дастойную прыбаўку ў вытворчасці малака забяспечылі калектывы жывёлаводаў ДП “Гняздзілава-Агра”, ААТ “Замастачанскае” і “Барсучанка”.
Вялікі ўклад у развіццё нашага рэгіёна ўнесла РВУ “Докшыцырайгаз”. Упраўленнем у мінулым годзе была праведзена газіфікацыя ў шасці кааператывах, работа ў гэтым накірунку і далей будзе працягвацца. Пэўных поспехаў у сваёй дзейнасці дасягнулі работнікі медыцыны, культуры, адукацыі і аддзела міліцыі.
– Будзем спадзявацца, што 2015 год стане адметным у жыцці нашага краю, прынясе новыя поспехі, і ва ўсіх пачынаннях нам дапаможа Бог, – падкрэсліў Алег Пінчук.
Самым яркім момантам пры падвядзенні вынікаў было традыцыйнае ўзнагароджанне працаўнікоў народнай гаспадаркі, якое праходзіла па некалькіх намінацыях.
За дасягнутыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2014 годзе будуць занесены на раённую Дошку гонару наступныя калектывы:
СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў”, Докшыцкі хлебазавод, раённы вузел паштовай сувязі, філіял №1 ГЦК Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці.
У сувязі з 75-годдзем утварэння Докшыцкага раёна прафсаюз АПК адзначыў узнагародамі лепшых партнёраў у супрацоўніцтве. Ганаровую грамату Беларускага прафсаюза атрымаў начальнік райсельгасхарчу С. Абірала; Грамату Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК – дырэктар СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў” А. Бальшуноў і дырэктар ААТ “Барсучанка” С. Маскалёнак.
“Дасягненні года-2014” сярод працоўных калектываў
Падчас гэтай часткі цырымоніі ўзнагароджання на сцэну запрашаліся кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, калектывы якіх сталі пераможцамі аглядаў-конкурсаў, спаборніцтваў, акцый. Падарункі атрымалі Ю. Зязюля (калектыў ДП “Гняздзілава-Агра” стаў пераможцам Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”); А. Трахінін (калектыў ПМК-52 стаў пераможцам у рэспубліканскім конкурсе “На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне РБ”); К. Гмырак (калектыў ГЦК стаў пераможцам абласнога конкурсу на лепшую клубную ўстанову і абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю дыскатэчных мерапрыемстваў “Для тых, каму за…”. Акрамя гэтага, тэатру “Балагуры” прысвоена званне “народны”, народны тэатр ГЦК стаў дыпламантам 2-й ступені абласнога свята “Тэатральная вясна-2014”, “Докшыцкая батлейка” – дыпламантам 2-й ступені абласнога агляду-конкурсу аматарскіх лялечных тэатраў “Лялечны свет”, хор ветэранаў “Залатыя гады” заваяваў Гран-пры ў абласным аглядзе-конкурсе клубаў “Ветэран” і ветэранскіх творчых калектываў “Не старэюць душой ветэраны”); В. Сушко (аркестру баянаў школы мастацтваў прысвоена званне “ўзорны”, ВІА “Cotton Buds” стаў лаўрэатам 3-й ступені ў абласным аглядзе-конкурсе “ВІАтон-2014”); А. Байкоў (калектыў хлебазавода стаў пераможцам спаборніцтва сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу Віцебскай вобласці); А. Пракопаў (каманда лясгаса заняла першае месца ў абласных спаборніцтвах “Лесаруб-2014” і другое – у абласных спаборніцтвах сярод калектываў лясгасаў па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі за 2014 год); А. Варанковіч (калектыў рэдакцыі стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю Віцебскай вобласці арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры і заняў 3-е месца ў абласным конкурсе друкаваных СМІ на прэмію Ф. Скарыны “Лепшая раённая газета”); В. Няспляк ( калектыў райгаза заняў 1 месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшы філіял у арганізацыі работы па ахове працы, 3 месца – у абласным аглядзе-конкурсе стану вытворчых баз УП “Віцебскаблгаз”); Ю. Ючкавіч (калектыў райста заняў 2 месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе ў абласной спартакіядзе работнікаў спажывецкай кааперацыі, 3 месца – у абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў спажывецкай кааперацыі, а таксама ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел і высокі ўзровень арганізацыі гандлю на рэспубліканскім сельскагаспадарчым кірмашы); Д. Каляга (калектыў РУП ЖКГ заняў 2 месца ў абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод прадпрыемстваў ЖКГ Віцебскай вобласці, 3 месца – у спаборніцтвах па шашках, 3 месца – у спаборніцтвах па більярдзе ў абласной галіновай Спартакіядзе Віцебскай вобласці); Ю. Свірко (вакальная група Бягомльскай дзіцячай школы мастацтваў стала дыпламантам 3-й ступені адкрытага вакальнага конкурсу “Сяміцвецік”); А. Палідавец (калектыў Дэпартамента аховы стаў дыпламантам 1-й ступені ў асабова-камандным чэмпіянаце Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па рукапашным баі, лыжных гонках, лёгкаатлетычным кросе і па самба); С. Януковіч (калектывам Цэнтра дзяцей і моладзі падрыхтавана вакальная студыя “Тоніка” да прысваення яму звання “ўзорны”, навучэнцы цэнтра ўзнагароджаны дыпломам 2-й ступені на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Калядная зорка”, а таксама дыпломам 3-й ступені на абласной выставе-конкурсу фотадызайна “Лёд. Кветкі. Фантазія”); Г. Шульга (калектыў Барсукоўскай СШ узнагароджаны дыпломам 1-й ступені ў абласных культурна-экалагічных акцыях “Дзень Зямлі-2014”, “Зялёнае ўбранства школы”, “Зберажом зялёную елку”, а таксама дыпломам 1-й ступені ў Фестывалі прававых ведаў агітбрыгад “Патруль”);
У. Піскуновіч (калектыў Крулеўшчынскай СШ стаў дыпламантам 1-й ступені ў намінацыі “Памяць Перамогі” на Рэспубліканскім конкурсе-выставе “Упрыгожым Беларусь кветкамі” і дыпламантам 3-й ступені ў абласной культурна-экалагічнай акцыі “Зялёнае ўбранства школы”); В. Каросцік (калектыў Параф’янаўскай СШ узнагароджаны дыпломам 1-й ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі”, а таксама дыпломам 3-й ступені ў намінацыі “Экалагічны тэатр” на абласным экафестывалі “Жыццё ў гармоніі з прыродай”); А. Палачаніна (калектыў Парплішчанскай СШ – дыпламант 1-й і 2-й ступеняў абласных культурна-экалагічных акцый “Дзень Зямлі-2014”, “Зялёнае ўбранства школы”, “Зберажом зялёную елку”); Н. Фурсевіч (калектыў СШ №1 узнагароджаны дыпломам 2-й ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі “Зялёнае ўбранства школы”); І. Шкелка (калектыў СШ № 2 узнагароджаны дыпломамі 1-й і 2-й ступеняў на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі”); В. Ковель (калектыў Тумілавіцкай СШ стаў дыпламантам 1-й ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі “Зберажом зялёную елку” і дыпламантам 2-й ступені абласнога этапу экалагічнага фестывалю “Зялёная планета-2014”); Т. Ярашэвіч (калектыў Гняздзілаўскай дзіцячага сада-школы ўдастоены дыплома 3-й ступені ў абласной культурна-экалагічнай акцыі “Дзень Зямлі-2014”); Т. Гайчук (РК ГА “БРСМ” прызнаны лепшым у Віцебскай вобласці ў сферы другаснай занятасці па выніках працоўнага семестра 2014 года).
У намінацыі “Дасягненне года-2014” (па індывідуальных паказчыках) падарункі прымалі 37 нашых землякоў, пра поспехі якіх ведаюць не толькі ў раёне, але ў вобласці і рэспубліцы.
Узнагароды падчас цырымоніі атрымалі таксама самыя маладыя дараванні – вучні школ раёна, пераможцы рэспубліканскіх і абласных прадметных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў. Гэта Таццяна Камінская, Уладзіслаў Труханаў, Ксенія Грыгаровіч, Вікторыя Кімстач, Марыя Каросцік, Павел Казьянін і Анастасія Батура.
Змястоўную канцэртную праграму прадставілі культработнікі. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці, творчыя калектывы – спевакі, танцоры, музыканты радавалі прысутных у зале сваімі выступленнямі і падарылі ім сапраўднае свята.
Адлік новага года ўжо ідзе, і верыцца, што ён стане годам новых здзяйсненняў і новых канкрэтных спраў. Ён не толькі пацвердзіць здабыткі сённяшніх герояў, але і назаве імёны новых пераможцаў.
Сярод работнікаў вытворчасці і сацыяльнай сферы:
“Лепшы кіраўнік”: начальнік ДРБУ № 180 У. Місачэнка; “Лепшы работнік сельвыканкама”: старшыня Бягомльскага сельсавета М. Трахінін; “Лепшы служачы дзяржаўнай арганізацыі”: начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. Апанасевіч; “Лепшы работнік прамысловасці”: С. Чурко (Докшыцкі хлебазавод); “Лепшы будаўнік”: Т. Гуйдо (ПМК-52); “Лепшы дарожнік”: П. Жук (ДРБУ № 180); “Лепшы работнік гандлю і грамадскага харчавання”: Ж. Каралёнак (райста); “Лепшы работнік транспарту”: С. Паўловіч (абаротнае лакаматыўнае дэпо Круляўшчызна); “Лепшы работнік сферы паслуг”: Г. Каляга (Белдзяржстрах); “Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі”: І. Маслоўскі (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”; “Лепшы работнік сілавых структур”: С. Каралевіч (РАУС); “Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя”: С. Андрыеўская (ЦРБ); «Лепшы па прафесіі ў галіне культуры»: А. Гудзь (дзіцячая раённая бібліятэка); “Лепшы па прафесіі ў сістэме сацыяльнай абароны”: Т. Гмыза (ТЦСАН); “Лепшы па прафесіі ў галіне адукацыі”: С. Камінскі (СШ №1); “Лепшы работнік лясной гаспадаркі”: С. Пруднік (ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”); “Лепшы работнік сувязі” А. Кнырко (РВЭС); “Лепшы работнік паліўнай, нафтавай і газавай гаспадаркі” І. Міхалко (філіял “Раённае вытворчае аб’яднанне газавай гаспадаркі”); “Лепшы работнік сістэмы электраэнергетыкі”: П. Юнцэвіч (РЭС); “Лепшы грамадскі дзеяч”: С. Красоўскі (старэйшына вёсак Кіякова, Чаркасы); “Лепшы ў сферы малога і сярэдняга бізнесу” У. Шуткін (індывідуальны прадпрымальнік).
Усе намінанты будуць занесены на раённую Дошку гонару.
Лепшыя працоўныя калектывы па выніках работы за 2014 год былі ўзнагароджаны дыпломам раённага выканаўчага камітэта
і раённага Савета дэпутатаў, а таксама грашовай прэміяй.
Сярод сельгасарганізацый: СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў”; сярод прамысловых прадпрыемстваў: Докшыцкі хлебазавод; сярод прадпрыемстваў будаўнічай, дарожнай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі: РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”; сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, сельвыканкамаў: Валкалацкі сельвыканкам; сярод прадпрыемстваў сферы абслугоўвання насельніцтва: раённы вузел паштовай сувязі; у галіне культуры: філіял №1 ГЦК Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці; у галіне адукацыі: Тумілавіцкая дзіцячы сад-школа; у галіне аховы здароўя: Сітцаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ЦРБ. На лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы лепшым прызнана райста; у галіне фізічнай культуры і спорту: РВУ “Докшыцырайгаз”.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.