Докшицкая молодёжь отпраздновала Валентинов день

IMG_1365Традыцыйным становіцца правядзенне ў Докшыцах цікавай віктарыны са спартыўнымі элементамі – квэст-гульні. Моладзь, якая прывыкла сядзець за экранам камп’ютара ў квэстах, пакрыху перабіраецца з пакояў на свежае паветра. Забаўляльнае мерапрыемства, што падрыхтавалі работнікі ГЦК сумесна з РК ГА «БРСМ», і ў гэтым годзе знайшло сваіх прыхільнікаў, а таму ў Дзень святога Валянціна ў розных кутках нашага горада мінакам сустракаліся дзяўчаты і хлопцы з бэйджыкамі сіняга ці зялёнага колераў. Калі ўдзельнікам каманды трэба было прадэманстраваць не толькі кемлівасць, але і спартыўную падрыхтоўку, то капітанам каманд – добрае веданне райцэнтра, каб накіраваць “сваіх” у патрэбную кропку. Каардынаты зададзеных месцаў былі ў канвертах, якія выдаваліся толькі пасля выканання патрэбных заданняў. У расшыфроўцы вялікай колькасці лічбаў дапамагала камп’ютарная праграма “Google maps”. Сёлета самымі актыўнымі, хто не адмовіўся і прыйшоў развеяцца і знайсці новых сяброў, стала працоўная моладзь з сямі арганізацый раёна, дарэчы, кожны з іх – член ГА “БРСМ”. Сваіх прадстаўнікоў да ўдзелу ў конкурсе прадставілі ЦРБ, аптэка санаторыя “Баравое”, райста, РАУС, раённы аддзел следчага камітэта, раённы аддзел Дэпартамента аховы, ПМК-52. Удзельнікі акрамя таго, што атрымалі падарункі ад арганізатараў і РК ГА “БРСМ”, яшчэ зарадзіліся станоўчымі пазітыўнымі эмоцыямі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *