Конкурс КВН «Мы — молодые» прошёл в Докшицком районе

logo_kvnНе пашкадаваў той, хто пабываў на конкурсе КВЗ “Мы – маладыя”, які праходзіў у мінулую суботу ў кінаканцэртнай зале “Іскра”. Гледачоў чакала феерыя жартаў, гумару, на якія аказаліся вельмі здатныя кавэзэншчыкі з камандаў “Дэбош» (СШ № 2), “Крэйзі” (СШ № 1), “Змораныя смехам” (Бягомльская СШ), “Калабкі” (Сітцаўская СШ), “Звычайныя людзі» (Парплішчанская СШ) і “Фэнсі” (Крулеўшчынская СШ). Уменне жартаваць на школьныя і моладзевыя тэмы каманды прадэманстравалі ў конкурсе “Біятлон”. Акрамя яго, былі яшчэ традыцыйныя: прывітанне і хатні музычны конкурс “Перед нами открыты пути небывалые”.
– Сёлета ўсе каманды былі моцныя, своеасаблівыя, яркія, – зазначыла член журы дырэктар дзіцячага Цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Януковіч. – Практычна кожная мела сваю адметнасць. Напрыклад, Бягомль і Крулеўшчына ўразілі музычнасцю сваіх нумароў, “Звычайныя людзі” прыдумалі цікавую касцюмаваную казку, СШ № 2 дала ўсім фору — уразіла прыгожымі касцюмамі. Здабытак “Калабкоў” – непараўнальны Дзяніс Букаты.
Але любы конкурс прадугледжвае вызначэнне лепшых. У нашым – пераможцамі стала каманда “Крэйзі”. На другім месцы – “Фэнсі”. Трэцяе – журы прысудзіла камандзе “Дэбош”. Яе член Ілья Грыгаровіч стаў уладальнікам звання “Містэр КВЗ”, а “Міс КВЗ” была ўдастоена Дзіяна Мыцько з бягомльскай каманды “Змораныя смехам”.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *