Старшая группа Ситцевского яслей-сада Докшицкого района поздравляют своих мамочек с тёплым весенним праздником — Днём женщин
Мама. Мамачка. Матулечка.
З сонцам кожны дзень устаеш,
Увечары пявучым голасам
Калыханачку пяеш.
І няма ласкавей погляду,
І абдымкаў гарачэй.
Мама. Мамачка. Матулечка!
Ты за сонейка ярчэй!
З падарункамі ў выглядзе вершаў і вырабаў, якія зроблены сваімі рукамі, віншуюць сыночкі і дачушкі сваіх матуль з цёплым вясеннім святам – Днём жанчын. Вось і старэйшая група Сітцаўскага ясляў-сада падрыхтавала сваім мамам прыгожыя пано ў тэхніцы квілінг, якой навучыла іх выхавальніца Святлана Гараніна. Кожная мама чакае ў дзень 8 сакавіка кветкі. А калі ж яны зроблены маленькімі ручкамі дарагіх і любімых дзетак – больш прыемнага падарунка і быць не можа.