В Бегомльской вспомогательной школе-интернате Докшицкого района прошли учения

IMG_3125 У Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце прайшлі тактычна-спецыяльныя вучэнні, у якіх былі задзейнічаны як персанал установы, так і супрацоўнікі аварыйных службаў раёна. Удзел у вучэннях прыняў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ярмаш.

Сёння ніхто з нас не застрахаваны ад надзвычайных сітуацый, але падрыхтавацца да іх як след, дакладна ведаць, як дзейнічаць далей, павінен кожны.
Першапачаткова перад адміністрацыяй і дзяжурным персаналам школы была пастаўлена ўмоўная задача – прадэманстраваць дакладныя дзеянні ў наступнай сітуацыі. Падчас правядзення ў слясарнай майстэрні зварачных работ у памяшканні адбыўся выбух балона, часткова разбурыліся будаўнічыя канструкцыі. Моцнае задымленне стала рэальнай пагрозай для жыцця дарослых і дзяцей.
Дзяжурны персанал пачаў дзейнічаць неадкладна: уключыўшы сістэму апавяшчэння, пачалі эвакуіраваць людзей. У лічаныя хвіліны да школы прыехалі дзве пажарныя машыны, затым прыбылі работнікі «хуткай», якія на месцы аказалі першую медыцынскую дапамогу двум пацярпелым. Для аднаўленчых работ мясцовае прадпрыемства накіравала да будынка школы «Амкадор».

IMG_3053
Як затым адзначыў Аляксандр Ярмаш, прадэманстраваныя веды і навыкі аказаліся дастатковымі, каб ліквідаваць наступствы і пазбегнуць гібелі людзей.
– Сёння мы змадэліравалі больш шырокую надзвычайную сітуацыю, якая суправаджалася і выбухам, і разбурэннем, і ўзгараннем, – каменціраваў Аляксандр Валер’евіч. – Падраздзяленням МНС і спецслужбам раёна ўдалося выканаць увесь комплекс работ. Эвакуацыя дзяцей была праведзена крыху больш як за тры мінуты. Гэтага часу дастаткова. Лічу, што правядзенне такіх мерапрыемстваў карысна для ўсіх. Вучэнні дапамагаюць падрыхтавацца і хутка зарыентавацца ў любой, нават самай складанай сітуацыі.
Супрацоўнікі МНС спадзяюцца, што ў выпадку рэальнай пагрозы гэта дапаможа людзям своечасова адрэагаваць і пазбегнуць чалавечых ахвяр. А лепш, канечне, каб яна не ўзнікала.

IMG_3015
Пасля правядзення вучэнняў у актавай зале школы-інтэрната былі падведзены вынікі. У сваім выступленні Аляксандр Ярмаш гаварыў пра недапушчэнне курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення, пра неабходнасць набыцця і ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пра тое, каб дарослыя не пакідалі дзяцей адных. У канцы сустрэчы адбыўся паказ фільмаў “Бяспека ў кожны дом” і “Правілы паводзін на лёдзе”.

Таццяна Падбярэзкая.
Аляксандр Варанковіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *