В Докшицах состоялся районный этап молодежного вокального конкурса «Новые имена Беларуси»
У першы дзень вясны на сцэне ККЗ “Іскра” адбыўся раённы этап моладзевага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, арганізатарамі якога сталі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сярод таленавітых выканаўцаў выбіраліся самыя адметныя, якія змогуць пастаяць за гонар раёна на абласным этапе. Імі сталі кіраўнік народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” філіяла № 1 “Докшыцкі ГЦК” Андрэй Чабан, настаўніца ДУА “Крулеўшчынская ДШМ” Марына Лернатовіч і выхавацель групы падоўжанага дня ДУА “Бягомльская СШ” Наталля Конан. На другім этапе конкурсу маладыя людзі прадэманструюць свае здольнасці ў трох намінацыях: эстрадны, народны і акадэмічны вакал.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.