Бегомльская школа искусств гордится своими воспитанниками
У другім міжраённым конкурсе піяністаў, што прайшоў у Паставах, другое месца заняў юны музыкант з Бягомльскай школы мастацтваў Сяргей Красільнікаў (на здымку). Заняткі па класу фартэп’яна з ім праводзіць настаўніца школы Вольга Гайдук. Дзякуючы старанням і вучня, і выкладчыка атрымалася добрае пераможнае выступленне.
І яшчэ адна перамога юных бягомльчан.
У Полацку прайшоў фестываль маладых выканаўцаў імя М.М. Пятрэнка, у якім у намінацыі “вакальнае выкананне” першае месца заняла вучаніца школы мастацтваў Лізавета Яцкевіч, выхаванка Зоі Крыуш.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.