На базе предприятий жилищно-коммунального хозяйства Докшицкого и Глубокского районов был проведён выездной республиканский семинар-учёба «День охраны труда» (+фото)

IMG_8787На базе прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў быў праведзены выязны  рэспубліканскі семінар-вучоба “Дзень аховы працы”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, намеснікі начальніка, інжынеры (спецыялісты) па ахове працы ўпраўленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкамаў і ГА, старшыні і тэхнічныя інспектары працы абкамаў прафсаюза, Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза.

Дэлегацыю на чале з першым намеснікам міністра ЖКГ Рэспублікі Беларусь Алегам Паскробка на мяжы суседніх раёнаў сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Карчэўскі і дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга. Перш, чым наведаць аб’екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, для гасцей была арганізавана невялікая культурная праграма. Удзельнікі семінара змаглі больш пазнаёміцца са славутасцямі Докшыцкага краю, а таксама паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне ў Шунеўцы, якое падрыхтавалі работнікі культуры.
Першым на маршруце дэлегацыі была станцыя тэхнічнага абслугоўвання, што ў Бягомлі. Спецыялісты праверылі, як захоўваюцца патрабаванні па ахове працы пры правядзенні тэхабслугоўвання і рамонту аўтатранспарту, ацанілі санітарна-бытавыя ўмовы, пацікавіліся прэйскурантам цэн на паслугі, што тут аказваюць.

IMG_8846
Якая работа праводзіцца перад выездам аўтатранспарту на лінію, назіралі на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Старшыня прафкама прадпрыемства Тамара Цынковіч расказала, як арганізавана работа інспектараў па ахове працы, каб папярэдзіць і не дапусціць няшчасных выпадкаў на вытворчасці. На вучэбна-трэніровачным палігоне можна было ўбачыць, як выконваюцца работы ў каналізацыйным калодзежы, а таксама, як ажыццяўляюцца земляныя работы пры прарыве трубы, і якія меры бяспекі для захавання здароўя работнікаў выкарыстоўваюцца. У прыватнасці, былі прадэманстраваны спецыяльныя канструкцыі для ўмацавання сцен і недапушчэння абвалаў.
На думку спецыялістаў, правядзенне такога мерапрыемства дазваляе палепшыць работу, накіраваную на прафілактыку вытворчага траўматызму і пажараў.
Падчас пленарнага пасяджэння, якім завяршыўся рэспубліканскі семінар, былі падведзены вынікі работы па ахове працы ў сістэме ЖКГ і абазначаны накірункі па яе ўдасканаленні. Арганізатары семінара спадзяюцца, што праведзенае мерапрыемства паслужыць своеасаблівай інструкцыяй для паляпшэння ўмоў працы і яе аховы, а таксама паспрыяе недапушчэнню траўматызму на вытворчасці.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

НА ЗДЫМКАХ: злева направа: кансультант па ахове працы Мінжылкамгаса М. Дзергачоў, першы намеснік Міністра ЖКГ РБ А. Паскробка, дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Д. Каляга і начальнік Бягомльскай СТА П. Абымаха абмяркоўваюць бяспечныя ўмовы працы работнікаў станцыі; практычная трэніроўка па бяспечным выкананні работ у каналізацыйным калодзежы.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *