Программа мероприятий ко Дню Независимости в Докшицах

дн3 ліпеня ў раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У г. Докшыцы ўрачыстасць пачнецца ў 8 гадзін святочнай радыётрансляцыяй, якая працягнецца да 11 гадзін. У 10 гадзін адбудзецца ўскладанне кветак да помнікаў воінам 277-ай стралковай дывізіі, помнікаў Леніна, “Ахвярам фашызму”, брацкай магілы, помніка воінам-інтэрнацыяналістам і помніка воінам, якія загінулі ў мірны час.

Затым удзельнікі ўскладання кветак на мемарыяльным комплексе “Шунеўка” збяруцца ў 10 гадзін на плошчы каля райвыканкама і ў 10 гадзін 15 мінут выедуць у Шунеўку, дзе ускладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу. Ад 10 гадзін да 11 гадзін удзельнікі святкавання будуць рухацца калонай ад аўтастанцыі па вуліцы Ленінскай да плошчы Палявога, дзе ўскладуць кветкі і вянкі да помніка. Адтуль накіруюцца да гарадскога возера – месца правядзення свята.
У райцэнтры з 11 гадзін пачнецца святочная праграма “Квітней, Докшыцкі край!” Будуць працаваць гульнявыя, спартыўныя, гандлёвыя пляцоўкі. Вячэрняя святочная праграма пачнецца ў 21 гадзіну 30 мінут на беразе гарадскога возера і будзе доўжыцца да 23 гадзін. У 22 гадзіны 55 мінут у межах рэспубліканскай акцыі «Спяём гімн разам» прагучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а ў 23 гадзіны можна будзе палюбавацца святочным феерверкам.
Моладзь і аматараў патанцаваць у 23 гадзіны 10 мінут запросіць дыскатэка, якая працягнецца да 2 гадзін ночы.
Ахову грамадскага парадку, аказанне пры неабходнасці медыцынскай дапамогі, папярэджанне надзвычайных сітуацый у час правядзення святочных мерапрыемстваў будуць забяспечваць аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *