Семья молодого иерея Алексея Кушнеревича живёт в деревне Гнездилово Докшицкого района

IMG_9594Гэты артыкул не зусім звычайны ў тым плане, што гаворка з настаяцелем Свята-Пятра-Паўлаўскай царквы ў Гняздзілаве Аляксеем Кушнярэвічам пойдзе не пра пытанні быцця, якіх шмат у кожнага з нас, а пра тое, як сям’я маладога іерэя прыжываецца на Крыпульскай зямлі, і чым вабіць іх гэтае жыццё.

Шлях будучага святара да храма быў не выпадковым. Ён жыў у Бягомлі з мамай, бабуляй і дзедам, хадзіў у школу, захапляўся музыкай і аднойчы, больш дзеля цікавасці, разам з суседскімі хлопчыкамі прыйшоў у мясцовую царкву. Служба заваражыла Аляксея, і ён стаў бываць у храме ўсё часцей і часцей. Балазе, бабуля падтрымлівала хлопца, ды і яму было камфортна ў божым доме. Калі настаяцелем мясцовага храма стаў айцец Валерый Цімкоў, ён не прамінуў старшакласніка ўвагай і запрасіў да сябе ў памочнікі.
Суразмоўца ўзгадвае такі выпадак. У Замасточчы асвячалі дамы, ён быў побач са святаром. Да іх падышоў хлопчык і спытаў, ці можна паступаць у семінарыю, і як гэта зрабіць. Святар патлумачыў, паабяцаў падтрымаць, а Аляксей раптам задумаўся, ці не таго ж хоча і ён. Колькі часу разважаў, а потым вырашыў, што больш за ўсё ў жыцці хоча стаць святаром. Толькі мала аднаго жадання. Для гэтага трэба было прайсці пэўны шлях. У той час у семінарыю не прымалі без абавязковай вайсковай службы. Таму будучы святар спачатку год з паловай адслужыў у вайсковай часці, потым атрымаў дыплом з адзнакай Мінскай школы званароў і ўжо затым вытрымаў іспыты ў Духоўную семінарыю ў Жыровічах.
Акрамя вучобы, у кожнага семінарыста быў свой послух. Аляксей працаваў касцялянам і гасцінічнікам. Шмат кантактаваў з моладдзю. І вось аднойчы, калі семінарыст Кушнярэвіч дапамагаў размясціцца ўдзельнікам моладзевага злёту, ён убачыў дзяўчынку. Хударлявая, светлавалосая, на выгляд – гадоў чатырнаццаць. Яна бойка кіравала суполкай моладзі, давала парады, як правільна ставіць палатку. Адным словам была адметная. Пазнаёміліся, аказалася, што дзяўчыне сямнаццаць, родам яна з Ліды і завуць яе Таццяна. Моладзевы злёт раз’ехаўся, а тая дзяўчына раз-пораз усплывала ў памяці юнака. Потым давялося сустрэцца ізноў. З цягам часу будучы святар зразумеў, што лепшай жонкі яму не займець. Шэсць гадоў таму стварылася маладая сям’я Кушнярэвічаў. Іх першынцу Серафіму – трэці годзік. Гаваркі, цікаўны хлапчук расце ў беларускай вёсцы побач з любячымі бацькамі ў павазе да Бога. Сваё жыццё яны будуюць у Гняздзілаве, дзе айцец Аляксей нясе службу. Ён годна падкрэслівае, што з’яўляецца патрыётам свайго краю і радуецца, што атрымаў прыход на малой Радзіме. Зазначае, што людзі тут сціплыя і добразычлівыя. Не ўсе, канечне, ідуць у храм, але, тым не менш, не цураюцца божых запаветаў, і гэта ўжо добра.
НА ЗДЫМКУ: іерэй Аляксей Кушнярэвіч з сынам каля Свята-Пятра-Паўлаўскай царквы.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *