В Бегомле начато строительство 40-квартирного жилого дома

IMG_7931Пасля часовага зацішша назіраецца ажыўленне ў будаўнічай галіне. Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Карчэўскага, у гарпасёлку распачата будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома. З гэтай колькасці 37 кватэр заселяць грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Адна кватэра будзе мець статус сацыяльнага жылля. Усе яны будуюцца за кошт крэдытных рэсурсаў, якіх сёлета выдзелена 12 мільярдаў рублёў. Дзве кватэры, як дольшчык, будуе для сябе СГФ “Бягомльскі”. Генпадрадчыкам будоўлі з’яўляецца ПМК-52. Асвоена 2736,5 мільёна рублёў. Цагляныя сцены выведзены да вакон 1-га паверха, кладуцца перагародкі і перакрыццё. Адначасова да дома пракладваецца цепласетка.
Інтэнсіўнымі тэмпамі ідзе рэканструкцыя будынка зубапратэзнай лабараторыі ў Докшыцах. Будаўнікамі ПМК-52 заменены дах. Зараз ідуць работы ўнутры памяшкання, дзе і прадугледжана асноўная рэканструкцыя. Праект прадугледжвае будаўніцтва яшчэ і двухпавярховага будынка, які з цяперашнім будзе злучаць галерэя. Яго ўзвядзенне распачнецца крыху пазней. Пасля завяршэння рэканструкцыі будзе адкрыта стаматалагічнае аддзяленне Докшыцкай ЦРБ.
Працягваецца капітальны рамонт Докшыцкай СШ № 1. На 2015 год раённым бюджэтам выдзелена 1000 мільёнаў рублёў для ўзмацнення перакрыцця спартыўнай залы, рамонту сетак цеплазабеспячэння, падлогі, водасцёкавай сістэмы.
Заменьваюцца аконныя блокі ў будынку гарадской школы № 2. Праводзіцца рамонт тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ.
Будаўнікам ПМК-52 дапамагаюць камунальшчыкі. Філіял №1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” будуе інжынерныя сеткі да квартала шматкватэрнай забудовы па вул. Палявой. Праводзіць рамонт сістэмы ацяплення ў дзіцячым садку № 1 у райцэнтры. Займаецца капітальным рамонтам цепласетак у аграгарадку Барсукі, інжынерных камунікацый у тэрапеўтычным аддзяленні ЦРБ, рамантуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей у Сітцах.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: “расце” шматпавярховік у Бягомлі.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *