В школах Докшицкого района прозвенел последний звонок (+ фото)

У Валкалацкай сярэдняй школе святочны настрой панаваў з самага ранку: музыка, мора кветак, віншаванні, успышкі фотаапаратаў… У 10 гадзін усе сабраліся ў спартыўнай зале на ўрачыстую лінейку. На свяце прысутнічалі старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта А.Л. Пінчук, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Д.Д. Парцянка, старшыня Валкалацкага сельвыканкама А.В. Бабарыка, ветэран педагагічнай працы, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Н.П. Падляшчук.
Дырэктар установы адукацыі П.Б. Кацейка ў сваім выступленні падвёў вынікі вучэбнага года, выказаў падзяку педагагічнаму калектыву за плённую, зладжаную працу, узнагародзіў Ганаровымі граматамі вучняў і класы, якія паказалі лепшыя вынікі ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці школы.
З цёплымі словамі звярнуўся да вучняў, настаўнікаў і бацькоў старшыня райвыканкама. Алег Леанідавіч пажадаў выпускнікам выдатных вынікаў на экзаменах, правільнага выбару будучай прафесіі.
Расчулілі ўсіх прысутных выступленні класнага кіраўніка 11-га класа А.І. Шылько, маці выпускніка Максіма Кушаля Вольгі Францаўны і, безумоўна, саміх адзінаццацікласнікаў, якія не маглі стрымліваць сваё хваляванне.
Маленькія першакласнікі сур’ёзна аднесліся да выканання сваёй ганаровай місіі: павіншавалі выпускнікоў і вершамі, і кветкамі, і праводзілі іх на апошні ўрок. А Мікіта Глушкевіч, якому выпаў гонар разам з выпускніцай Рэнатай Штура даць апошні званок, высока трымаў над галавой званочак з чырвонай стужкай.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

***

IMG_6833Урачыстая лінейка ў гарадской школе № 1 адбылася ў школьным двары Дырэктар навучальнай установы Н.В. Фурсевіч, шаноўны госць пракурор раёна С.А. Куратнік традыцыйна звярнуліся з прывітальнымі словамі да выпускнікоў, якіх сёлета 47 чалавек. Пажаданні на далейшую жыццёвую дарогу яны атрымалі ад класнага кіраўніка 11 “Б” класа Т.І. Януковіч, першай настаўніцы І.С. Даўжонак. Ад бацькоў словы ўдзячнасці настаўнікам за выхаванне дзяцей сказала Т.В. Мацаль.
Дзяўчаты-выпускніцы і некаторыя бацькі не змаглі стрымаць эмоцый, калі ў руках першакласніка зазвінеў апошні званок. У развітальным школьным вальсе кружыліся ўсе выпускнікі, а потым прайшліся па горадзе яшчэ ў якасці вучняў Докшыцкай школы № 1.
Наперадзе іх чакаюць школьныя экзамены і праверка на трываласць – цэнтралізаванае тэсціраванне і паступленне ў навучальныя ўстановы. Не за гарамі і самае прыемнае – выпускны вечар, сустрэча світанку і песні да раніцы – тое, што не забываецца ніколі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: апошні званок у Докшыцкай СШ № 1.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *