Флікер ратуе жыццё
З 24 па 30 лістапада наш раён далучыцца да прафілактычных мерапрыемстваў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту. Неабходнасць правядзення акцыі звязана з асаблівасцямі сезона, а таксама вялікай колькасцю дарожных здарэнняў з удзелам дадзенай катэгорыі грамадзян. Памятайце, што на дарозе трэба быць заўважным. Не грэбуйце флікерам. Часта гэта невялікая рэч ратуе жыццё.
Дзяржаўтаінспекцыя.