Докшицкий ФК «Динас» снова стал призёром
У адкрытым турніры па міні-футболе, які прайшоў у санаторыі “Лясное”, докшыцкая футбольная каманда “Дзінас” заняла трэцяе месца. Падчас мерапрыемства таксама былі ўручаны спецыяльныя прызы. Так, лепшым докшыцкім гульцом быў названы Аляксандр Палачанін. За вялізны ўклад у развіццё футбола дыплом атрымаў заснавальнік “Дзінасу” Генадзь Маліноўскі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд з розных куткоў Беларусі. Першае і другое месца заваявалі футбалісты з Мінска і Глыбокага адпаведна.