Ксёндз из Докшицкого района Юрий Боровнёв получил медаль «PRO MEMORIA»

IMG_5013“Без памяці пра памерлых не будзе жыцця”. Гэтыя словы з’яўляюцца своеасаблівым крэда ў святарскай дзейнасці пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне кс. Юрыя Бараўнёва. У мінулую нядзелю падчас Святой Імшы яго паслуга была адзначана медалём “PRO MEMORIA”. Узнагароду святар атрымаў ад польскага прадстаўніцтва ў нашай краіне. Такім чынам заўважана руплівая праца айца Юрыя па захаванні і добраўпарадкаванні могілак, дзе знайшлі свой апошні прытулак польскія салдаты далёкай вайны 1919-1920 гадоў. У гэты дзень на супольную малітву ў храме сабраліся не толькі парафіяне. На ўрачыстасць завітаў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча Міхал Хабрас. На службе гучалі прыгожыя спевы  ў выкананні  хору, які прывёз  з мёрскай парафіі кс. Кшыштаф Мянкіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *