Студентки Вероника Ганус и Инесса Багдасарян из Докшицкого района дружат со школьной скамьи
Вераніка Ганус і Інэса Багдасаран (на здымку злева направа) – сяброўкі са школы, пасля заканчэння якой яны хоць і паступілі ў розныя ВНУ, але гэта не перашкодзіла ім бавіць разам вольны час.
Вераніка — студэнтка-чацвёртакурсніца факультэта прадпрымальніцтва і кіравання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. У гэтым годзе яна будзе абараняць дыплом. На яе погляд, студэнцкае жыццё непаўторнае і запамінальнае. Усе чатыры гады дзяўчына жыве ў студэнцкім інтэрнаце, а гэта шмат сяброў, вячоркі да позняга часу і выхаванне самастойнасці.
Усім цяперашнім і будучым студэнтам Вераніка жадае, каб яны ганарыліся сваім статусам і адпавядалі яму. Каб былі знаходлівымі, стараннымі, вясёлымі, дапытлівымі, а студэнцкае жыццё запомнілася станоўчымі эмоцыямі, бадзёрым настроем і добрымі ўспамінамі.
Інэса — студэнтка Маладзечненскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Агінскага. Гэты год для яе – таксама фінішная прамая. На думку дзяўчыны, адукацыйны працэс у каледжы арганізаваны на высокім узроўні – усё даступна і цікава. Чацвёрты год жыве Інэса ў студэнцкім інтэрнаце. За гады вучобы набыла вопыт самастойнага жыцця. Выпускнікам яна жадае добра падумаць, узважыць усе “за” і “супраць”, каб выбраць тую прафесію, з якой можна звязаць сваю будучыню.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.