Сустрэча з Пятром Клімуком

001 1212121212112 красавіка адзначаецца Сусветны дзень касманаўтыкі. Менавіта ў гэты дзень 55 гадоў таму чалавецтва ўпершыню здолела дацягнуцца да зорак, аб чым раней нават не марыла.

У СССР быў выведзены на арбіту вакол Зямлі першы ў свеце касмічны карабель-спадарожнік “Усход” з чалавекам на борце. Яго пілотам быў Юрый Гагарын, які пасля гэтага стаў самай выбітной асобай ХХ стагоддзя, чалавекам нумар 1. Сучаснік успамінае, што пасля паведамлення ТАСС аб палёце і шчаслівым прызямленні касмічнага карабля, людзі высыпалі на вуліцу, стыхійна арганізоўваліся мітынгі і дэманстрацыі. А потым пачалося трыумфальнае шэсце першага касманаўта Зямлі па краінах і кантынентах.

Пасля Юрыя Гагарына касмічную прастору асвойвалі дзясяткі касманаўтаў, сярод іх беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. На той час гэта былі самыя папулярныя людзі. На фоне іх вядомасці і славы гасне папулярнасць сённяшніх зорак шоу-бізнесу. Асабістая сустрэча з гэтымі людзьмі лічылася за жыццёвую ўдачу. Некаторым з нашых землякоў, як сведчыць прадстаўлены вашай увазе фотаздымак, у гэтым плане вельмі пашанцавала. Яны віталіся за руку з двойчы Героем Савецкага Саюза лётчыкам-касманаўтам Пятром Клімуком. Побач з ім (злева направа) тагачасны (падзея адбывалася прыкладна ў перыяд з 1978 па 1984 год) старшыня райвыканкама Людвіг Петрашкевіч, яго жонка Ганна, другі сакратар райкама партыі Віктар Вайцяховіч, намеснік начальніка РАУС маёр міліцыі Васіль Фралоў.

Гэта гістарычнае фота, што адшукалася ў асабістым архіве былога начальніка раённага аддзялення ДТСААФ Міхаіла Шылавіча, не адзіны доказ сувязі Докшыц з касманаўтыкай. Старэйшы сын гэтага вядомага ў свой час у раёне чалавека Аляксандр з’яўляецца заслужаным выпрабавальнікам касмічнай тэхнікі, ветэранам касманаўтыкі Расіі. Зараз справу палкоўніка ў адстаўцы старшыні Савета ветэранаў касмічных войскаў Расіі працягваюць яго сыны Антон і Сяргей, якія закончылі акадэмію і інстытут касмічных войск. 20 гадоў службы запісаны ў біяграфіі і іх маці Таццяны. Агульны стаж служэння космасу сям’і Шылавічаў – 77 гадоў. Так падлічыў у 2006 годзе губернатар Маскоўскай вобласці Барыс Громаў і ўручыў сям’і адпаведную ўзнагароду.

Далёкі космас можа быць, аказваецца, зусім блізкім.

Тамара СТАДНЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *