На докшицкой сцене зажглась новая звезда
Ці задаваліся вы калі пытаннем, якога колеру лета? Адказ на яго дакладна ведае парплішчанскі артыст-пачынальнік Андрэй Камінскі. Яго як спевака на адным з мясцовых выступленняў запрыкмеціў кіраўнік народнай вакальнай студыі “Калейдаскоп” Андрэй Чабан. Як кажа сам Андрэй, у хлопчыка голас падобны да голаса вядомага Юрыя Шатунова, а таму прапанаваў яму для выканання хіт “А лето цвета неба”. З гэтай песняй дзевяцікласнік меў вельмі вялікі поспех на святочным канцэрце да Дня Перамогі ў райцэнтры.
Андрэй выхоўваецца ў творчай атмасферы: мама Алена — дырэктар Парплішчанскага СДК. З сямігадовага ўзросту ён актыўны ўдзельнік усіх культурных мерапрыемстваў. Скончыў школу мастацтваў па класе баяна. Ці паўплывае яго сённяшняе захапленне музыкай на выбар будучай прафесіі – пакажа час. Пакуль жа Андрэй чакае летніх канікулаў, колеру неба, сонца і дзяцінства.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.