Бегомль отпраздновал День города

20 жніўня Бягомль адзначыў свой 434 дзень нараджэння.

IMG_0580 IMG_0602Святочнай праграме папярэднічаў урачысты мітынг, які традыцыйна праводзіцца каля памятнага знака, што быў закладзены да 430 гадавіны гарпасёлка насупраць праваслаўных храмаў (былога і таго, што будуецца).

З прывітальным словам да землякоў звярнуўся старшыня сельвыканкама Мікалай Трахінін. Ён нагадаў пра тое, што якія б ні былі жыццёвыя дарогі, самае лепшая вядзе на малую радзіму, да бацькоўскай хаты.
Малебен за здароўе і дабрабыт жыхароў Бягомля адслужыў іерэй Валерый Цімкоў.
Мерапрыемства прадоўжылася ў цэнтры гарпасёлка. Мясцовыя арганізацыі і ўстановы прадставілі выставы ўласнай прадукцыі і рэкламу паслуг, калектыў Бягомльскай райбальніцы запрашаў усіх ахвотных пачаставацца духмянай гарбатай з разнатраўя, установы адукацыі знаёмілі з творчымі работамі сваіх выхаванцаў, бібліятэка і музей прапаноўвалі пакруціць “кола цудаў” і адказаць на пытанні краязнаўчай віктарыны, райста і санаторый “Баравое” арганізавалі гандаль прысмакамі.
Дзятва выстраілася ланцужком да шматлікіх атракцыёнаў дзіцячага гарадка. Забаў хапала бягамальчанам усіх узростаў.
Між тым на летняй сцэне каля Дома культуры распачалася святочная праграма, якая не абышлася без узнагароджанняў. З пажаданнямі здароўя і дабрабыту начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Вацлаў Андрыеўскі ўручыў граматы раённага Савета дэпутатаў прадаўцу крамы “Мерыдыян” Іне Герасімёнак і рабочаму завода “Ветразь” Валерыю Легану.IMG_0514
За дапамогу пры ўзвядзенні помніка ахвярам вайны ўдзячнасцямі сельвыканкама былі адзначаны Пётр Батура, раённая арганізацыя “Беларускі Фонд Міру”, калектывы Бягомльскага ўчастка камунгаса, Бягомльскай дапаможнай школы інтэрната, ПМК-52.
Свята прадоўжыла канцэртная праграма. Сярод артыстаў, якія завіталі павіншаваць бягамальчан, асабліва шчырымі апладысментамі віталі валкалацкую “Прызбачку”.
У вячэрнюю праграму была ўключана адна з галоўных інтрыг конкурсу “Таленты Бягомльшчыны” – узнагароджанне сёлетніх пераможцаў. Цырымонію правяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская. У намінацыі «Лепшая музычная кампазіцыя» дыплом атрымаў калектыў Бягомльскага дзіцячага яслі-садка, за лепшую тэатралізаваную пастаноўку быў вылучаны калектыў Бягомльскай сярэдняй школы, лепшая харэаграфічная кампазіцыя, на думку журы, была ў калектыву Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Дыплом за захаванне і папулярызацыю народных традыцый прысуджаны Бягомльскай раённай бальніцы. Як актыўныя ўдзельнікі конкурсу адзначаліся Прудніцкі СДК, Бягомльская дзіцячая школа мастацтваў, “Санаторый “Баравое”.
Сельвыканкам не мінуў увагай і тых, хто прымае актыўны ўдзел у грамадскім і культурна-масавым жыцці пасёлка. Удзячнасці атрымалі Аляксандр Чачук

IMG_0634

овіч, Аляксандр Камінскі, Марына Бартноўская, сямейны дуэт Вадзіма і Мікіты Ціханскіх, калектывы “Санаторыя “Лясное”, “Бягомльскага лясгаса”, дзіцячыя калектывы Бягомльскай сярэдняй школы, Прудніцкага СДК, “Сакавічка” мясцовай школы мастацтваў.
Спецыяльнымі прызамі сельвыканкама былі адзначаны Сяргей Дубко, Анатоль Макараў, Сяргей Ярашэвіч, Аліна Войніч, Валянціна Кляшчова, Алена Юхнавец, Марына Бартноўская, Лізавета Яцкевіч, Ангеліка і Віівіка Траплоўскія, Аліна Анісовіч.
На сцэну для віншавання былі запрошаны Айваз і Надзея Махмудавы, якія сёлета адзначылі залатое вяселле.
Свята прадоўжыла вячэрняя канцэртная праграма, падчас якой свае творчыя здольнасці гледачам дарылі мясцовыя артысты. Завяршаючым акордам дня стаў рознакаляровы салют, што расквеціў начное жнівеньскае неба над пасёлкам.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *