Выставка-дегустация кулинарных изделий «Смачны фальварак» прошла в Докшицах
У межах фестывалю ў кавярні “Шарм” была арганізавана выстава-дэгустацыя прадукцыі кандытарскага цэха раённага спажывецкага таварыства і Докшыцкага хлебазавода.
Ванільна-салодкі пах печыва, фантазійна ўпрыгожаныя салодкасці, пірожныя і торты з выявамі сімвалу фестывалю абуджалі апетыт гасцей форуму. Уся прадукцыя выглядала вельмі прывабна для пакупніка.
Дарэчы, гараджане могуць набыць смакату не толькі ў рознічным гандлі райцэнтра, але і заказаць патрэбнай формы і вагі непасрэдна на названых прадпрыемствах акурат да асабістых святаў.