Минобразования планирует выделить не менее 100 грантов для молодых ученых в 2017 году

000022_510066_bigМіністэрства адукацыі Беларусі плануе выдзеліць не менш як 100 грантаў для маладых вучоных у 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш у час Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Міністэрства адукацыі праводзіць конкурс для выдзялення грантаў маладым вучоным. У Год навукі мы плануем выдзеліць аспірантам і маладым вучоным як мінімум 100 грантаў на правядзенне даследаванняў па актуальных праблемах», — сказаў Вадзім Богуш. Адна з важнейшых задач Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі — стымуляванне цікавасці і прыцягненне моладзі да навуковай дзейнасці. «На працягу года ў маладых вучоных была магчымасць сустрэцца са старэйшымі калегамі і прадставіць свае ўласныя распрацоўкі. Яны маглі абмеркаваць праблемныя пытанні, паказаць сябе і знайсці перспектывы для далейшага прафесійнага росту. Лічу, усе гэтыя мэты дасягнуты», — адзначыў першы намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што важна ўдзяляць увагу праблеме ўкаранення навуковых распрацовак на практыцы. У фестывалі прынялі ўдзел як аспіранты, так і студэнты. «Сёння на выстаўцы можна было ўбачыць, што курсавыя работы студэнтаў увасабляюцца ў рэальныя рашэнні, вырабы, алгарытмы, праграмы. Акрамя робататэхнікі, маладыя вучоныя вельмі вялікую цікавасць праяўляюць да сферы інфармацыйных тэхналогій. Актуальныя канструяванне, радыёэлектроніка, хімія новых матэрыялаў, оптаэлектроніка», — расказаў Вадзім Богуш. Першы намеснік міністра адзначыў, што апошнія гады назіраецца прырост жадаючых пры прыёме ў аспірантуру. «У маладых людзей ёсць жаданне займацца навукай. Але прафесія вучонага — гэта, вядома, прызванне. Акрамя таго, у сучаснай навуцы асаблівую ролю маюць не адзіночкі, а каманды шматпрофільных спецыялістаў, якія ўмеюць паглядзець новым поглядам на праблему і знайсці нестандартныя рашэнні», — дадаў ён. Заключны этап Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі прайшоў сёння ў ліцэі БДУ. Фестываль прадаўжаўся амаль год і складаўся з васьмі этапаў. Ён стаў адным з самых маштабных навуковых рэспубліканскіх маладзёжных мерапрыемстваў 2016 года. У час заключнага этапу фестывалю была арганізавана выстаўка папулярнай навукі з інтэрактыўнымі пляцоўкамі вышэйшых навучальных устаноў, прачыталі лекцыі вядучыя вучоныя, адбыўся круглы стол на тэму «Маладзёжная навука: падтрымка, перспектывы, праблемы». Арганізатары фестывалю былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі.-0-
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/minadukatsyi-planue-vydzelits-ne-mensh-jak-100-grantau-dlja-maladyh-vuchonyh-u-2017-godze-54685-2017/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *