Снежные выходные. ГАИ усиливает контроль в Докшицком районе
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я, у бліжэйшыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху на дарогах рэспублікі, вобласці і раёна.
Асаблівую ўвагу інспектары накіруюць на праверку выканання хуткасных рэжымаў, прытрымлівання правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў, выкарыстання рамянёў бяспекі, а таксама святлоадбівальных элементаў.
У цёмны час сутак будзе праводзіцца адпрацоўка ўчасткаў аўтадарог і вуліц населеных пунктаў, які знаходзяцца ў найбольшым поле рызыкі ўзнікнення аварыйных сітуацый і наездаў на пешаходаў. Па-ранейшаму вялікая ўвага будзе надавацца своечасоваму выяўленню нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў.