Всех приглашает “Докшицкая лыжня-2017”. А чем заняты вы в ближайшие выходные?
У суботу, 28 студзеня, аматары лыжных гонак і іншых зімовых забаў запрашаюцца на спартыўнае свята “Докшыцкая лыжня-2017”, якое адбудзецца ва ўрочышчы “Чыстаполле”. Падчас мерапрыемства адбудуцца лыжныя эстафеты, спаборніцтвы па армрэслінгу і штурханні гіры. Дзеці і моладзь змогуць прыняць удзел у “Зімовых забавах”.
У складзе каманд арганізацый і сельсаветаў раёна павінны быць сем чалавек: кіраўнік (або намеснік), 3 мужчыны і 3 жанчыны. Да спаборніцтваў дапускаюцца ўдзельнікі ў трох узроставых катэгорыях: 18 – 29 гадоў, 30 – 39 гадоў, 40 гадоў і старэй (па адным мужчыну і жанчыне ў кожнай катэгорыі).
Таксама падчас спартыўнага свята пройдуць асабістыя спаборніцтвы, паўдзельнічаць у якіх можа любы жыхар Докшыцкага раёна ад 18 гадоў і старэй пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
Рэгістрацыя каманд – у 9 гадзін. Пачатак мерапрыемства – у 10 гадзін.
Тэрміны правядзення лыжні могуць быць зменены ў адпаведнасці з умовамі надвор’я.