«Человек года Витебщины — 2016»
Абласны выканаўчы камітэт рашэннем № 30 ад 24 студзеня бягучага года прысвоіў ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” ста лаўрэатам. Імі сталі прадстаўнікі прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, архітэктуры, будаўніцтва і дарожнай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і мастацтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, мясцовага кіравання і самакіравання і іншых сфер дзейнасці, якія ў 2016 годзе дасягнулі выдатных поспехаў у рабоце. Ёсць сярод іх і нашы землякі.
Гэта Васіль Раманавіч Грыгаровіч – галоўны аграном ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (аграпрамысловы комплекс);
Мікалай Аляксеевіч Трахінін – старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў (мясцовае кіраванне і самакіраванне);
Тамара Аляксееўна Гуйдо – маляр-тынкоўшчык ДКУБП “Докшыцкая ПМК-52” (архітэктура, будаўніцтва, дарожная гаспадарка).