Курсант из Докшицкого района: почему я советую поступать в Академию МВД

img_3891

Прадоўжыць гэта выказванне мы папрасілі пяцікурсніка навучальнай установы, курсанта Андрэя Маскалёнка з Барсукоў, які зараз праходзіць практыку ў райаддзеле ўнутраных спраў:

– Ну, па-першае, таму, што гэта навучальная ўстанова дысцыплінуе маладога чалавека. Узяць хаця б курс маладога байца, на які ў першыя дні вучобы трапляюць учарашнія школьнікі. Цяжка? Так, аднак якая потым у душы нараджаецца гордасць за сябе. Шчыра кажучы, бліжэй да апошняга курса тыя іспыты падаюцца дзіцячымі. Далей – веды. Напачатку нам выкладаюць розныя дысцыпліны, многія лекцыі чытаюць кадравыя афіцэры. Да таго ж на практыцы курсантам даводзіцца бываць у самых розных падраздзяленнях сістэмы МУС: дзяжурнай і патрульна-паставой службе, ДАІ, крымінальным вышуку, аддзелах аховы правапарадку і прафілактыкі, па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і інш. Потым выбіраецца вузкая спецыялізацыя. Дзень курсанта не заканчваецца лекцыямі: мы па графіку дзяжурым, займаемся спортам. Разам з тым для бацькоў адпадае пытанне: дзе пасяліць студэнта? Усе забяспечваюцца інтэрнатам казарменнага тыпу, а яшчэ атрымліваюць добрую стыпендыю. Не трэба клапаціцца і пра далейшае працаўладкаванне, бо ўсе выпускнікі размяркоўваюцца па аддзелах згодна з профілем. Каму б я не раіў паступаць у Акадэмію МУС? Ды пэўна таму, хто не гатовы за ўсе згаданыя выгоды крыху ахвяраваць вольным часам. У астатнім, мы звычайныя студэнты.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *