Работу лучших механизаторов отметили в Докшицком районе

img_20170622_072941

Днямі сталі вядомы імёны пераможцаў раённага спаборніцтва, якое было арганізавана падчас вясенне-палявых работ. Адзначыць дастойную працу механізатараў і падзякаваць за яе ў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” зранку завіталі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Абірала, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат і старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў АПК Валянціна Рамановіч. За выкананне даведзеных планаў, якасць усяго комплексу праведзеных работ менавіта гэта акцыянернае таварыства і стала лепшым сярод сельгасарганізацый раёна. Знайшоўся тут і механізатар, які прадэманстраваў добры вынік на сяўбе яравых культур. Гэта Міхаіл Чарняўскі, які на трактары МТЗ 35-22 з пасяўным агрэгатам АПП-6Д засеяў плошчу ў 1730 гектараў.
Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі чакалі хлебаробаў і ў ААТ “Таргуны”. На падрыхтоўцы глебы пад сяўбу першым стаў Іван Сайковіч. Ён на трактары К-744 з прычапным агрэгатам Рубін 600 апрацаваў 1244 гектары. На ворыве глебы пад сяўбу яравых культур лепшым вызначылі Валерыя Стальмакова, які ўзараў 886 гектараў і паралельна быў заняты на сяўбе.
Прыемна адзначаць, што сярод механізатараў ёсць і маладыя рупліўцы. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук у ААТ “Таргуны” павіншавала Сяргея Ралаўца (хлопец засеяў плошчу ў 1821 гектар), Андрэя Рудзько – ён узараў 1282 гектары і Мікалая Паляніна з ААТ “Барсучанка”, які быў заняты на сяўбе. Яго вынік – 955 гектараў. Хлопцы атрымалі граматы і памятныя падарункі.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
На здымку: пераможцы раённага спаборніцтва падчас вясенне-палявых работ: Іван Сайковіч, Валерый Стальмакоў і Сяргей Ралавец з ААТ “Таргуны”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *